Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
пад сярпом тваім - КС, I, 50). 3 суседняга маёнтка пана Чапкоўскага ўцёк прыгонны (3. Бядуля - ТСБМ, IV, 424). Прыдворная, ж. да прыдворны ў II знач. У сваю чаргу ВаверыцаАлена таксама прагна распытвала сваю прыдворную аб жыцці новагародцаў (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 40). Міндоўг глядзеў на сваю прыдворную (там жа, 286). Прыдворны, прым. 1. Які знаходзіцца на службе пры двары манарха. Нездарма тройчы прымушаў ён [Корсак] прыдворнага краўца перашываць свой новы аксамітавы каптан, каб ямчэй схапіць пад ім тоўстае бруха выпівохі і гурмана (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна- АД, 321). Так грозны маскоўскі цар шчыра Дзяліў між нявольнікаў дары, Пад гікі, прыдворныхупыраў, Пад водгулле трубаў, літаўраў (Я. Купала. ІДарскія дары - 36. тв., IV, 140). Паводзіны Франса яго [Алеся] забаўлялі, і ён паспеў заўважыць за манерамі маладога прыдворнага тое, што ратавала Франса і не рабіла яго смешным: нейкую ўнутраную іронію да таго, што ён казаў (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 96). 2. У значэнні наз. [Жывена:] - Я не дачка караля, шаноўны святар. Шкада, але я толькіўнучка яго прыдворнага (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 254). Аксаміт, золата, жэмчуг, сабалі, куніцы - багацце, што вісела на прыдворных, выклікала зайздрасць у паслоў (В. Чаропка. Храм без Бога - Хр., 157). Прыдворня ж., зб. (разм.). Служкі пры двары манарха. А цара, яго прыдворню, А паноў крывавых Агарнуў страх ад такое Бунтарскае з'явы (Я. Купала. Тарасова доля — 36. тв., V, 214). Прыдзверны, прым. Які абавязаны быць на варце каля дзвярэй, каля ўвахода куды-н. Прыдзверны баярын кінуўся вонкі (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 199). Прызба ж. Насып уздоўж ніжняй часткі зруба вясковай хаты для засцярогі яго ад вільгаці і для ўцяплення памяшкання (у наш час будынкі ставяцца на фундаменце і прызбы не робяцца). 3 нізкай прызбай хацінка, шнур з вясёлай збажынкай, Ці шуміць лес, ці рэчка плюскоча, 1 зямелька, і зоры, —ўсё абродным гавора, Спаць не раз не даюць іуночы (Я. Купала. Шчасце - 36. тв., II, 337). Прызьмо н. Дэталь сахі. Рагач жа яловы - У ім мыліца ўбіта 3 ярмом змацаваны Прызьмом з дубцоў вітым (Я. Купала. Саха - 36. тв., I, 329). // перан. Ямчэй сабе сам ладзь прызьмо, Каб не парвалася само, Бо якярмо тады цягаці?! (Я. Купала. 3 дня ў дзень - 36. тв., III, 312). Прыйма н. Прыём. Каб усе падрыхтаваць для прыйма вучняў у новым навучальным годзе, я мусіла выехаць перад самым шлюбам якраз на мейсца працы, кілёмэтраў за трыццаць ад нашай вёскі (М. Цэлеш. Цётка Магда - ХБ, 177). 14а Зак
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зявы
4 👁
 ◀  / 658  ▶