Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
А Служба-прыгон: Эх, праклятая доля мая, Ненавісная службапрыгон! Смокча кроў з мяне пан, як змяя, Ды йшчэ грозіць, што выганіць вон (Я. Купала. На службе - 36. тв., I, 121). Прыгоннік м. Тое, што прыгонны ў III знач. Пан Вашамірскі раптам забыўся аб сваім надзвычайным дабры да сваіх прыгоннікаў і давай пільней углядацца ў абраз (3. Бядуля. Салавей - Выбр. тв., 108). Прыгонніцкі, прым. Які мае адносіны да прыгонніка, прыгонніцтва. «Вось рабі людзям дабро! - думаў ён [пан]. — Хам заўсёды застаецца хамам.. Ці кепска жылося ў мяне «Салаўю»? Адарваў яго ад прыгонніцкай працы. Панам жыў ён у мяне. А вось і аддзякаваў!» (3. Бядуля. Салавей - Выбр. тв., 108). Расія прыгонніцкая няўхільна саступала месца Расіі буржуазнай («ЛіМ» - ТСБМ, IV, 424). Прыгонніцтва н. Грамадскі лад, заснаваны на прьігонным праве. I людзі гэтыя, насуперак усяму, не страцілі чалавечай годнасці, захавалі ў страшэннай, неспрыяльнай атмасферы прыгонніцтва чыстую душу (М. Віж. Лабірынт - Л, 147). Прыгонніцтва — гэта лёс-доля чалавека, гэта немінуча, няўхільна, як радзіны, як смерць (3. Бядуля. Салавей — Выбр. тв., 83). Дзеянні рэвалюцыйных мас абумовілі падзенне прыгонніцтва ў Расіі («Полымя» - ТСБМ, IV, 424). Прыгонны, прым. 1. Прым. да прыгон у I знач. I песня гавора, як цяжка жылі мы, Як чахліў прыгонныя ночы (Я. Купала. Дзень добры, Масква - 36. тв., IV, 360). У Расіі ў той час яшчэ ўзмацнялася прыгоннае права, эканамічны стан быў нездавалызяючы (У. Караткевіч. Зямля пад белымі крыламі - ЗБК, 131). 2. Прым. да прыгон у II знач. He дабачыў паляшук 3хаты безаконнайДзён надходзячых безмук, Без трудоў прыгонных (Я. Купала. Над ракою Арэсай - 36. тв., V, 164). 3. Які з'яўляецца ўласнасцю памешчыка-прыгонніка, належыць яму. На начлезе воўк зарэзаў каня, і пан збіраўся за гэта строга пакараць прыгоннага конюха (3. Бядуля. У дрымучых лясах - 36. тв. у 5 т., III, 255). Пайшла слава Тарасова Горда, непакорна, — Знайшла водклік яго песня У людзей прыгонных (Я. Купала. Тарасова доля - 36. тв., V, 213). // у значэнні наз. Асоба, якая з'яўлялася ўласнасцю памешчыкапрыгонніка, належала яму. 3 вольных у прыгонныя! - не згаджаліся на гэта мужыкі (В. Іпатава. Гул далёкіх стагоддзяў — Пр., 195). - Ды які ён прыгонны? Ен жа чорны, як бот. Такіяў прыгоннікі не прыдатныя. Бог іх, відаць, за нешта колерам адзначыў (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 87). Паводле апошняга перапісу прыгонных, за мною жыло аж тры тысячы сто дзевяноста пять рэвізскіх мужчынскіх душ! (М. Віж. Лабірынт — Л, 102). [Бацька:] - Які з яго будзе гаспадар? Якой павагі яму чакаць ад прыгонных? (У. Караткевіч. Каласы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўляецца, зяўлялася
2 👁
 ◀  / 658  ▶