ягоным прыгаством ды інтарэсамі (К. Юхневіч. Спадарства Калочкі - К, № 5-6, 76). Прыгнебены, дзеепрым. Прыгнечаны, занепакоены. Быў [студэнт] усхваляваны або, праўдзівей, прыгнебены (М. Цэлеш. «Янка сеяў- людзі жалі» - ХБ, 122). Прыгнятальнік м. Памешчык-эксплуататар. Падобныя катлоўскія здарэнні казалі за надыход часоў адплаты з боку сялян сваім прыгнятальнікам (Ц. Гарт-ны - ТСБМ, IV, 422). - Мы вельмі добра памятаем сваіх прыгнятальнікаў, — гаварыў таварыш Кубяк (Я. Брыль - ТСБМ, IV, 422). Прыгода ж. Патрэба. 0 Быць (стаць) у прыгодзе - згадзіцца, спатрэбіцца. [Таццяна] яшчэ будзе сёння ў прыгодзе, хай.. [Зелянюк] будзе спакойны аб ёй, яна яшчэ пакажа сваё! (М. Зарэцкі - ТСБМ, IV, 423). [Жучок:] - Я табе, як бяда будзе, у прыгодзе стану (А. Якімовіч — ТСБМ, IV, 423). Прыгон м. 1. Грамадскі лад, заснаваны на прыгонным праве; прыгонніцтва. Больш мяккі, параўнаўча з цэнтральнымі губернямі, характар прыгону ў Заходнім краі тлумачыўся яшчэ і тым, што ўрад таксама не вельмі дазваляўламаць звычаёвае права (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 108). Ці тое некалі за прыгонам было, ці пазней... Жыла ў прыдзвінскай вёсачцы дзяўчына. Звычайная сялянская дзяўчына (Т. Хадкевіч - ТСБМ, IV, 424). Мой дзед часта расказваў нам, дзецям, як цяжка жылося пры прыгоне (М. Цэлеш. Курылка ХБ, 254). Бабуля, стоячы ля прыпечка, апавядала мне розныя гісторыі з мінулых часоў:.. аб тым, як цыганы мядзведзяў вадзілі тут на паказ, і аб прыгоне, які яна добра памятала (3. Бядуля. У дрымучых лясах 36. тв. у 5 т., III, 254). — Вось цяпер, як прыгон адмянілі, то і кусай локці (У. Караткевіч. Зброя - 43, 304). 2. Дармавая прымусовая праца сялян на памешчыка ў часы прыгоннага права; паншчына. - Бач, які порсткі! — смяецца пан. — Спярша ты ў мяне прыгон адслужы, тады і вярну [распіску] (А. Якімовіч — ТСБМ, IV, 424). [Пан:] — Хто можа ісці на мой маёнтак? Хіба тыя, чые дзяды адбывалі ў маіх дзядоў прыгон (3. Бядуля. Дзесяць — Выбр. тв., 140). «За прыгону з панскага загаду мост будавалі», — казаў ён [Тамаш] (В. Ластоўскі. Мост у Кутох - Тв., 37). // Няволя, парабкоўства. Забыўся сын аб быўшай хвале, Ў прыгон прадаў сябе, сям'ю (Я. Купала. Гарыслава — 36. тв., V, 136). Сяляне ў нашых губернях таксама чакаюць вызвалення ад прыгону (У. Арлоў. Сны імператара - МКГ, 116). Ужо досыць прыгону і здзеку I панскага досыць ярма! Хай будзе раб вольным навекі, Ен векі цярпеў нездарма! (Я. Купала. Паэта і цэнзар - 36. тв., IV
Дадатковыя словы
сямю
3 👁