Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
Прываротнік м. Вартаўнік каля брамы, каля ўвахода куды-н...дачка князя Мала выконвае халопскую службу, а сын ягоны стаіць прываротнікам - расчыняе і зачыняе ўязную браму (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды - ТЖ, 9). Прывеціць зак. каго-што (разм.). Прыязна, ласкава сустрэць каго-н., аднесціся да каго-н. Людзі тут сустрэнуць і прывецяць, Бо не горш, як іншыя, жывуць (М. Аўрамчык — ТСБМ, IV, 414). Бабулька шчыра перажывае, што сама ў гасцях, што не можа прывеціць.. незнаёмага чалавека (Я. Сіпакоў - ТСБМ, IV, 414). Я кажу: «Ты даўно на прыкмеце, Мая хата багата і маці прывеціць» (П. Панчанка - ТСБМ, IV, 414). II Даць прытулак каму-н. He заходзячы ў хату, Ты ведаеш добра наперад, Як цябе тут прывецяць (Г. Кляўко - ТСБМ, IV, 414). Цётка Хіма, здаецца, не ведала, дзе пасадзіць Галю з Вадзімкам, што ім даць есці, чым іх прывеціць (Р. Сабаленка - ТСБМ, IV, 414). Прывілеі [лац. privilegium ад privus — асаблівы і /еу - закон] мн., адз. прывілей, м. Заканадаўчыя акты ў Вялікім княстве Літоўскім, Рэчы Паспалітай і іншых феадальных дзяржавах, якімі вялікія князі ці каралі давалі або пацвярджалі асаблівыя правы пануючага класа, саслоўя, пэўных асоб...ў аддзяку за Грунвальдскую перамогу, за татарскі паход, калі саджалі ў Ардзе на ханства Джэлаладзіна, дамоўлена паміж Вітаўтам і каралём даць баярам прывілеі (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 415)...натарый Цыбулька, разгарнуўшы свой скрутак і дзеля большай урачыстасці падвываючы на галосных, прачытаў прывілей на мове Вялікага княства Літоўскага (там жа, 422). Жылі б сыны — ім аддаў бы княства, у гэтым прывілеі пазначыў бы асобным артыкулам (там жа, 424). Прыганяты м. Слуга памешчыка, які наглядаў за працай сялян у час прыгону; цівун, наглядчык. Няма на іх [палях] месца, на якім не ступіла б нага мужыка, над якім не прасвісцеў яго серп, не заспявала б каса, не сцёбнуў бізун. «А ў мяжу, жнейкі, у мяжу. А ў мяжы прыганяты» (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 154). Шмат чаго бачылі на сваім вяку старыя бярэзіны. Бачылі, як сцябаў селяніна бізуном панскі прыганяты (П. Галавач - ТСБМ, IV, 419). Прыганяты ўзяў з рук мужыка варону і панёс з рогатам да старой бабы (3. Бядуля. Салавей — Выбр. тв., 32). Дзе стаяў на полі 3 бічам прыганяты 1 ганяў прынукай Змучаных аратых, — Там цяпер без страху.. Новы, вольны сейбіт Братаецца з сонцам (Я. Купала. Дзе стаяў двор панскі... — 36. тв., IV, 168). Бо як ні ўзіраўся Гэтак ды іначай, Я там прыганятых Ніякіх не бачыў (Я. Купала. Над ракою Арэсай - 36. тв., V, 182). Прыгаство н. Хараство, прыгажосць. Ён быў у яе другім, і напаткала яго шмат старэйшай, дык ня вельмі разважала й разглядалася
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

іеу
3 👁
 ◀  / 658  ▶