Прускі, прым. да прусы. Там старастам прускі ўцякач Конрад Франкенберг, ён чалавек надзейны (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 204). Адно галінка літоўскага хмелю, Наджана топалю прускага красай (Я. Купала. 3 «Конрада Валенрода» - 36. тв., V, 234). // Нямецкі. Засні, беларуская кветка-дзяўчына, Салдат прускі выразаў грудзі табе (Я. Купала. Дзевяць асінавых колляў - 36. тв., IV, 391). Прусы мн., адз. прус, м. 1. Група балта-славянскіх плямёнаў, якія насялялі паўднёвае узбярэжжа Балтыйскага мора (у XIII ст. пасля падаўлення паўстання былі часткова анямечаны, большая частка вынішчана Тэўтонскім ордэнам, пазней на гэтай тэрыторыі з'явілася нямецкая дзяржава Прусія). Прусы паступова гінулі пад ударамі ордэнцаў (У. Караткевіч. Зямля пад белымі крыламі - ЗБК, 94). А вайне паміжмазонамі і прусамірасказваў ён [Раман] чамусьці (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 54). Карыят заўважыў: «Бацька, калі ты хочаш мець Крывіч-горад за сталіцу, то трэба мяняць назву. He адны крывічы жывуць там, але шмат і яцвягаў, і прусаў (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна — АД, 371)...усё болый раўніва клапаціўся Істр, каб малады прус і Жывена не заставаліся ўдваіх (В.Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 74). Глухія лясы, бедныя хаты палякаў ды сабачыя буданы прусаў (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 240). Прусы ўжо шыі ў аковы згіналі Або ўцякалі з радзімых палянаў (Я. Купала. 3 «Конрада Валенрода» — 36. тв., V, 233). // (іран.). [Маці]: Ўсе - і ты, і я, суседзі, Хто, na-твойму, прусы? Дык жа ўцям: на Беларусі жывуць беларусы! (Я. Купала. Сын і маці - 36. тв., IV, 89). 2. Прусія (уласн.). - Дык ты ж купіць яго [тавар] не захацеў, суседзе, На цэны наракаў, штоўпаліўПрусах недзе (В. Дунін-Марцінкевіч. 3-над Іслачы, або Лекі на сон - Тв., 392). Хадзілі на крыжакоў. Неаднойчы. I чаго дамагліся? Як стаялі Прусы, так і стаяць (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 217). А ўсімі сіламі ісці ў глыбіню Прусаў іўжо там навязаць ці прыняць буйную бітву. Толькі буйная бітва можа прывесці да поўнага разгрому крыжакоў (там жа, 232). А за Дрвенцай простая дарога вяла ў Прусы (там жа, 234). [Каваль:] - Нават пазалетась, калі была галадуха і вялікі князь Віцень хадзіў на Прусы, каб хлеб здабыць — і тады не чапалі (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 490). Разоў са два схадзіўу Прусы — Куды не трапяць беларусы? (Я. Колас. Новая зямля - 36. тв. у 12 т., VI, 33). Прыварацень м. Піжма. Вясновы дзень набіраў моц: трапяталі жаўранкі ў пераменліва-кіянітавым прасторы, зялёным сокам наліваліся ля дарожак сцябліны прываратня дый серабрыстага палыну, удалечыні слалася пад ветрам маладое жыта (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД
Дадатковыя словы
зявілася
3 👁