адзенні і раз'язджаўся па мармуровай падлозе ў найтанчэйшых, як шоўк, скураных пантофлях, у якіх так спрытна ходзяць звыклыя да пышнасці сенатары (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 157). Той [прэпазіт] адразу ж пстрыкнуў пальцамі, з-за заслоны выбег прыдворны з залатым падносам, на якім ляжалі падарункі — для кожнага прыёму іх выбіраў сам еўнух-прэпазіт разам з протавестыярыем галоўным цырымоніймастарам двара (там жа, 223). Проўст м. Свяшчэннік, часцей за ўсё каталіцкі. -1 проўсты над ім месяцамі спяваць будуць, кабузрадавалася ягоная душанька (У. Караткевіч. Чорны замак Альшанскі - 43, 132). - Ну вось, паны рада, - звяртаецца ён [Вітаўт Альшанскі] да воінаў, — вось паны райцы. Абыдземся без ражэння, без суддзі і падсудка, без проўста, без падскарбія, каб той вернуты скарб лічыць (там жа, 199). Процьма ж. Бездань, прорва. / у параўн. Цёмна ў вачах зрабілася, як бы ў бяздонную процьму [Юлька] паляцела (3. Бядуля — ТСБМ, IV, 401). Прошва ж. Карункавая або вышываная палоска, якую ўшывалі ў настольнік, ручнік і пад. [Волька] стаяла ля свайго дома ў сіняй спадніцы і белай вышыванай кофтачцы і або вышывала, або пляла з нітак прошвы (К. Чорны - ТСБМ, IV, 401). [Дзяўчына] пачала расціраць ружаватую пляму, якую пакінула прошва на яе шчацэ (А. Стаховіч - ТСБМ, IV, 401). Прошласць і прошласьць ж. Мінулае. Гэй, адвечныя курганы, Сьветкі прошласьці глухой! Кім вы тут панасыпаны? (Я. Колас. Сымон Музыка - CM, 78). Пускае сонца ў неба стрэлы, А ён [Дзяжа], затоены, знямелы, шукае проійласці сляды (Я. Колас. На шляхах волі ТС, 201). Прошча (рэл.). ж. 1. Месца (крыніца, камень і пад.), надзеленае, паводле ўяўленняў веруючых, надзвычайнай сілай. — Гэта не царква, а прошча, — тлумачыць бацька, — ля яе крыніца была, але цяпер яна абсуналася і пяском засыпалася (А. Чарнышэвіч - ТСБМ, IV, 402). // Багамолле, паломніцтва. Ідзе шляхам маладзіца, He іначай з прошчы (Я. Купала. Кацярына - 36. тв., V, 388). 2. Індульгенцыя. I тады я пачаў блюзнерыць і ў думках сваіх даходзіў да грахоў, адпусціць якія неможа нават самая дарагая прошча (У. Арлоў. Маналог святога Пётры - МКГ, 71). Прудкі [ст.-бел. прудкии; польск. prqdki], прым. Хуткі. - Чакай! Альгерд падняў руку. — Надта прудкі твой прыгавор, князь маскоўскі (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 606). Прусак м. Прус...не ўзялі, не разбурылі логава, пройдзе час, верне сілу прусак, і зноў пачнуць войны, паходы, бітвы (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ
Дадатковыя словы
прудкйй, разязджаўся
3 👁