Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
Прашкода [польск.] ж. Перашкода. Хваля за хваляю коціцца, мігае, Ломіць прашкоды, якмолатам сталь (Я. Купала. Паводка - 36. тв., II, 92). Прашкоды ўсе крышы, На долю не крыўдуй, Ці ў шуме, ці ў глушы, Забудзься і працуй! (Я. Купала. На добры стары лад - 36. тв., I, 286). Прашча ж. Старадаўняя ручная зороя для кідання камянёў... нямецкія латнікі з лукаў і прашчаў перабілі палову абаронцаў (У Арлоў. Дзень, калі ўпала страла - МКГ, 13). Адзінаю зорояй філісцімлян былі вяровачныя прашчы, уякіяяны закладвалі каменне-галышы (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 188). Прашэнне н. Пісьмовае хадайніцтва. [Сымон]: Дванаццаць чалавек прысягнула крыва, і суд не мог уважыць нашага прашэння: пацвярдзілі першы прыгавор і прысудзілі выносіцца адгэтуль (Я. Купала. Раскіданае гняздо - 36. тв., VI, 317). [Прыстаў]: Вота ж тут стаяць вам, людзі: Даў на вашае прашэнне Губарнатар разрашэнне (Я. Купала. Сон на кургане - 36. тв., VI, 118). Пробашч [ст.-бел. пробоіць, проборіць; польск. proboszcz] м. Прыхадскі ксёндз. Атрускі, друз сярэднявечча - Пробашч, пан, Шляхецкі стан Узлеглі, душаць табе плечы... (Я. Колас. Беларусі пад Польшчай — 36. тв. у 12т., II, 310). А Пробашч-ксёндз (у параўн.): Хто апісаць Пшэбору можа, Калі ён вобыскі вядзе? Ен нібы правіць службу божжу, як пробашч-ксёндз на калядзе (Я. Колас. Рыбакова хата - 36. тв. у 12 т., VIII, 130). Продразвёрстка ж. Тое, што разьвёрстка. Яны [хлопцы] у гэтым гуле [гармат] чулі збаўленне сабе ад «бальшавіцкай напасці», ад продразвёрсткі, ад усялякіх камітэтаў і камісій, якія ідуць толькі кабузяць, а даць знойдуць нейкага іншага (К. Крапіва. Мядзведзічы - 36. тв., IV, 145). Просап м. Следства, пошук. - Трэба просап учыніць, усіх змоўшчыкаў вылавіць у замку (В. Чаропка. Храм без Бога — Хр., 209). Просінец [ст.-руск. просиньць - студзень] м. У тэксце: месяц люты. Відаць, і яму [князю] перадалася светлая настраёвасць марознага дня, поўнага свежасці некранутага, — нягледзячы на тое, што ішоў канец просінца, - снегу (В. Іпатава. Чорная княгіня - Пр., 83). Просты, прым. Які належыць да непрывілеяванага класа, саслоўя. Асцярожна, пан Канеўскі! Будзе ліха, будзе. He забудзься, што сумленнё ёсць і ў простым людзе! (Я. Купала - ТСБМ, IV, 399). // Які належыць да працоўнай часткі грамадства; працоўны. Простыя людзі стварылі дзяржаву на ўсходзе (А. Куляшоў — ТСБМ, IV, 399). Протавестыярый м. Прыдворны, які аб'яўляў выхад імператара. Нікіфар ад бацькі чуў, як смяялася старая знаць, калі прызначаны протавестыярыем ваяка Канон Бецюнскі блытаўся ў раскошным доўгім
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абяўляў, зброя, зброяй, просйньць
5 👁
 ◀  / 658  ▶