Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
BK, 45). Захаваўся дакумент, у якім сказана, што «дваранін Мінскай губерні Вікенцій Марцінкевіч.. выдаў на простай мове некалькі падрыхтаваных адозваў да прасталюдзінаў» (С. Александровіч - ТСБМ, IV, 370). Прасталытка ж. Прастытутка. - Ды яна ж прадажная жанчына, віслена, альбо, як казалі агнішчане і простая чадзь, праспіалытка! (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў- АД, 106). Прастата ж. Просты народ; прасталюдзін. Убор вясковы, невыдумны, Абычай сельскай прастаты (Я. Купала. Брату ў чужыне - 36. тв., II, 171). Яго [баярына] не бачылі йшчэ вочы Штось прыгажэйу прастаце (Я. Купала. Магіла льва - 36. тв., V, 105). Прастол [ст.-руск. прустоль] м. Трон манарха, трон як сімвал улады. I тут на прастол уступіў Павел, якога Загорскі не паважаў і на шэлег (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 164). 1 ад глыбокае турмы Ды да высокага прастола - Усе мы ў золаце і голы (Я. Куnana. Каўказ - 36. тв., V, 489). Аднак жа тым часам разбітыя Міндоўгам князі разам з галіцка-валынскімі князямі сабралі сілы, каб пайсці на яго вайной, і Тэўтонскі ордэн стаў на іхні бок, бо добра супадалі ягоныя планы з заклікам рымскага прастола распаўсюджваць веру Хрыстову сярод язычнікаў (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 52). Пратарыяне мн. Гвардыя рымскага імператара. Пратарыяне папрасілі, Пратарыянам даў указ: Рабіце тое, што рабілі, А мы памілуема eac. I вы, плебеі, грэчкасеі, I вы маліліся, ды вас Ніхто не мілуе (Я. Колас. Неафіты - 36. тв. у 14 т., X, 565). Пратэса ж. Тое, што харугва. Папа з дзякам і Васіля Крываношку з крыжам ён пазнаў яшчэ здалёк. За імі на дрэўках матляліся прапіэсы (К. Крапіва. Мядзведзічы — 36. тв., IV, 341). Паперадзе мужчыны неслі тры пратэсы, за імі следам ішоў non у пазалочанай рызе (Р. Сабаленка — ТСБМ, IV, 379). Ішоў хрэсны ход. Плылі праваслаўныя харугвы і каталіцкія пратэсы (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 56). - Вось няхай Лотр з Басяцкім бяруць свае пратэсы сатанінскія ды Камара бяруць ды ідуць (там жа, 53). Праўнік м. Юрыст. Я, як праўнік, мушу вам сказаць: вы зрабілі вялікае злачынства (М. Цэлеш. Партыйны таварыш - ХБ, 67). Працадзень м. Адзінка ўліку працы ў калгасах, якая вызначала долю калгасніка ў даходах. Насыпаем сваё збожжа, Ганарымся працаднямі... Хутка вернецца машына Iў наступны пойдзерэйс (П. Броўка — ТСБМ, IV, 385). У банку на калгасным рахунку з'явіліся першыя зберажэнні, павялічыўся працадзень, і ў калгаснікаў памацнела ўпэўненасць: працуй як след, твая праца не прападзе! (А. Карпюк — ТСБМ, IV, 385). Пра нашы гаварылі зімы, вёсны, пра добры ураджай і працадні... (Я. Купала. Госці - 36. тв., IV
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зявіліся, пр^столь
5 👁
 ◀  / 658  ▶