у раён, - успамінае Гарась. - Якія там у сабакі прапазыцыі?! (М. Цэлеш. Дзікі вецер - ХБ, 53). Прапалома ж. Від прычоскі. Без каштоўных камянёў у прапаломе прычосцы для ўрачыстых выхадаў - не абыходзілася ні адна з жанчын, чые мужы мелі высокія рангі, толькі цяпер абавязковыя белыя вуалі яны замянілі на чорныя (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 180). Сярод іх [прысутных] былі і жанчыны: у высокіх, як вежы, прапаломах, абвітыя белымі вуалямі, у мантыях, некаторыя ў пурпуровых, што азначала прыналежнасць да імператарскай сям'і (там жа, 218). Прапаршчык м. У царскай арміі - самы малодшы афіцэрскі чын. II Асоба ў гэтым чыне. У першую сусветную вайну.. [Уладзіслава] забралі ў войска, і ён трапіў у афіцэрскую школу, выйшаў з яе прапаршчыкам (М. Машара - ТСБМ, IV, 353). Прапустка [польск.] ж. Пропуск. Пад аркай стаяла будка дляміліцыянэра, які ўва ўсіх уваходзячых пільна правяраў прапусткі (М. Цэлеш. Пёрка й іншыя - ХБ, 89). Прапушчаць незак. Прапускаць. Даводзілася доўга стаяць, каб прапушчаць іх [абозы] (А. Саковіч. У няведам'е - К, № 5-6, 59). Праснёны, прым. Шчаслівы. [Юлія] (адна рэчытатывам): Як сягоння, здаецца, бачу век праснёны, Калі з мілым Каролем у гэты лес зялёны Мы хадзілі спакойна пад апекай Бога (В. Дунін-Марцінкевіч. Ідылія -Тв., 27). Прасніца ж. Прыстасаванне, на якое падвешвалася кудзеля для прадзення. Схадзіліся на вячоркі дзяўчаты з прасніцамі і калаўроткамі, а da іх далучаліся хлопцы (Я. Колас - ТСБМ, IV, 368). [Марыся] (седзячы на лаўцы, прадзе і прыпявае): - Годзі сядзець над прасніцай, — Я хачу быць маладзіцай (В. Дунін-Марцінкевіч. Пінская шляхта - Тв., 117). Сядзелі за прасніцамі жанкі, прадучы кужаль і кудзелю (А. Васілевіч - ТСБМ, IV, 368). За прасніцай з мяккай кудзеляй Папрадуха сучыць пры сценцы (Я. Купала. Удосвітак - 36. тв., IV, 27). Прасока ж. Следства. [Марыся]: Яго [Грышкі] бацька падаў на майго ў суд скаргу, і сягоння прыедзе ў ваколіцу найяснейшая карона на прасоку, У ім наша спасенне (В. Дунін-Марцінкевіч. Пінская шляхта - Тв., 118). Праставалосы, прым. 3 непакрытай галавой. А твой касец праставалосы Мазольныя паломіць косы, Гнуць плеч не будзе ля аселіц (Я. Купала. Сыходзіш, вёска, з яснай Явы... - 36. тв., IV, 186). Прасталюдзін м. Чалавек, які належаў да непрывілеяванага саслоўя (селянін, рабочы, мешчанін). Але так адбываўся шлюб і ў князёў, і ў прасталюдзінаў, і парушэнне правілаў лічылася грахом, дрэннай прыкметай — не на шчасце маладым (I. Шамякін. Вялікая княгіня — 14 Зак
Дадатковыя словы
няведаме, сямі
4 👁