Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
ку НКУС, і прадэклямаваны мною верш на вечары кастрычніцкай рэвалюцыі палічылі за зьдзек з калгаснага будаўніцтва й прышылі мне нацдэмаўшчыну (М. Цэлеш. «Янка сеяў-людзі жалі»-ХБ, 150). Пражэкт [фр. projet ад лац. projection] м. Праект, план. Тады свае пражэкты абвяшчаў я. Былі яны вельмі шырокія (А. Карпюк - ТСБМ, IV, 326). Пракаветны, прым. Адвечны, вельмі даўні. Жывена пераехала ў свяцілішча, што месціласяў пракаветнай пушчы (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 299). Практыка ж. Дзейнасць. У небывалыхразмерах узрасла адказнасць пісьменніка за сваю практыку (Я. Купала. Створым літаратуру, лепшую ў свеце - 36. тв., VII, 258). Пралетар м. Пралетарый. [Леўка]..выхваляўся, што ён былы пралетар, шахцёр (Р. Сабаленка - ТСБМ, IV, 339)...знішчаліся цвёрдай рукою Пралетару варожыя класы (Я. Купала. Песня будаўніцтву 36. тв., IV, 198). Пралетарка, ж. да пралетар. Годзе кіснуць, марнець, Песні смутныя пець, -Ладзіць новую час гаспадарку! Казкі новыя ў свет, Дум палаючых цвет Кінь, сялянка, з сястрой пралетаркай! (Я. Купала. Дзве сястры - 36. тв., IV, 114). Прампартыя [прамысловая партыя] ж. Падпольная арганізацыя, якая дзейнічала ў СССР з 1926 па 1930 г. (складалася з часткі тэхнічнай інтэлігенцыі). Каб зноў не нашкодзіў з прампартыяй гад I ўсялякія іншыя гадзяняты і гады (К. Крапіва. Захара-дырэктар - 36. тв., I, 189). Пранізнік [ад дзеяслова пранізваць - працінаць наскрозь; ст.-руск. пронизька — пацерка, прасвідраванае ўпрыгожанне] м. Упрыгожанне ў выглядзе нанізаных на нітку шэлегаў, манет, пацеркаў. Разглядалі доўгую белую сукню з сярэбранымі пранізнікамі, што віліся на падоле спіраллю (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 36). Пранік м. Плоскі драўляны брусок з ручкай для выбівання бялізны пры мьіцці ці для абмалоту лёну, канопляў, лубіну. А мой пранік лясь ды лясь Па гліняным таку (Я. Купала. Лён — 36. тв., IV, 283). 1 пранік выскачыўу мяне з рук (М. Цэлеш. Цётка Магда — ХБ, 175). Прапазіцыя і прапазыцыя [ст.-бел. препозиция, пропозыцыя; лац. propositio - прэтэнзія аднаго з цяжэбнікаў пасля следства] ж. Прапанова. Зеленюкову прапазіцыю ўхвалілі.., і на сходзе запанаваў спакойны дзелавы настрой (М. Зарэцкі - ТСБМ, IV, 352). Паслухаўшы ўсю такую размову, я падаў прапазіцыю: свае рэчы перакладваю на другі воз, a.. [мужчыны] няхай тут застаюцца (У. Дубоўка — ТСБМ, IV, 352). Учора, казаў Міхалка, Зьмітрачок езьдзіў з новымі «прапазыцыямі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

препозйцйя, пронйзька
7 👁
 ◀  / 658  ▶