Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
У газэтах усё пішуць аб наступе на прыватны сэктар у вёсцы, аб беларускіх нацдэмах, аб апартуністых, левых і правых, аб трацкістых, прышчэпаўцах... (М. Цэлеш. У імя догмы - ХБ, 33). Правялебнасць [польск.] ж. о Ваша (яго) правялебнасць - зварот да духоўнай асобы, пра духоўную асобу. Сапега пасміхнуўся: «Ваша правялебнасць забывае, што я трымаюся грэчаскага закона» (I. Шамякін. Вялікая княгіня — ВК, 72). [Вікарыя]: Яго правялебнасць апат і пан даў знаць цераз паслоў, што аб'язджаючы свае ўладанні, загляне сягоння (Я. Купала. Эрос і Псіха - 36. тв., VII, 113). - Ваша правялебнасць, — сказаў Лотру Басяцкі, — хай бы ён і далей казаў. A то іншыя непрыдатныя (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 85). Прагонныя мн. Павярстовая плата за прагон на паштовых конях у Расіі. [Каліноўскі:] - Мне прагонных за два кані з правадніком выпала нешта каля сямірублёў, табе будзе-у два канцы —рублі два з паловаю (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 297). Тут, у Вільні, ужо атрымаўшы прагонныя, другі тыдзень сядзіць сталічны фельд'егер, каб суправадзіць мяне ў слаўны горад Табольск (У. Арлоў. Пакуль не згасла свечка - ПМЛ, 235-236). Праданьне н. Паданне. 3 беларускай жа народнай паэзіі найболі ён любіў ціхіе легенды і страшные праданьня (М. Гарэцкі. Рунь - Р, 11). Прадмесце н. Ускраіна горада. 1 вось бяжыць ён [Яўгеній] па прадмесці, I вось затока, блізка дом... (Я. Купала. Медны коннік - 36. тв., V, 361). Прадмет м.: о Прадмет захаплення (разм.) - чалавек, які выклікае пачуццё любві, цягі да сябе. - Твой аграном сёння лопнуў бы ад рэўнасці, каб убачыў, як ты выглядаеш, — не ўсцярпеў.. [Саша], упікнуў свой ранейшы прадмет захаплення (А. Васілевіч - ТСБМ, IV, 320). Прадпісанне н. Пісьмовае распараджэнне, загад. Тым, хто атрымаў прадпісанне на мабілізацыю, ўжо не ў галаве была работа (Р. Сабаленка - ТСБМ, IV, 320). Прадсенне [польск.] н. Авансцэна. Прадсенне перад домамрымскага прэфекта ў Александрыі (Я. Купала. Эрос і Псіха - 36. тв., VII, 82). Прадукт м.: о «Прадукт сацыялістычных пяцігодук» (разм.) — гарэлка. Саладуха адкаркаваў бутэльку й наліў чарку «прадукту сацыялістычных пяцігодук», як называлі гарэлкуў той часу народзе, ня ў прыклад іншым прадуктам, якіху продажы ня было ніколі ўдосталь (М. Цэлеш. Партыйны таварыш - ХБ, 69). Прадэклямаваны, дзеепрым. Прадэкламаваны. Але, бачыце, птушка гэтая [зязюля] ня робіць сабе гнязда, лічыцца «бяздомнай», на дум
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абязджаючы, фельдегер
4 👁
 ◀  / 658  ▶