Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
вік прыйшлі па Дзвіне велікакняжыя стругі і ладдзі з войскам і почтам і прысталі да берага проці Альгердава замка (У Арлоў. Кроніка Лаўрына Баршчэўскага - МКГ, 156). Пошапт [польск.] м. Шопат...прыйшла яна - жаданая вясна Ў кароне з зелені і кветак, пошаптам бяроз! (Я. Купала. Вясна 1915-я 36. тв„ III, 298). Пошаўка [ст.-бел.] ж. Навалачка. Пайшла ў пакой, дзе стаяла лава, на якой спалі яна [Еўка] і сястра, павалілася на сяннік, уткнулася тварам у свежую пошаўку і праляжала так паўночы без думак, амаль без дыхання (В. Іпатава. Чорная княгіня - Пр., 121). Праабражэнцы мн. Гвардзейцы Праабражэнскага палка, сфарміраванага Пятром I у канцы XVII ст. (быў расфарміраваны ў 1918 г.). Праз некалькі імгненняў чалавека, які кінуў бомбу, ужо трымалі паліцэйскія і казакі, да іх беглі праабражэнцы з юнкерамі (У Арлоў. Далёка да вясны - МКГ, 263). Праваруч, прысл. 3 правага боку. Вось ужо праваруч і прыціхлы Кіеў (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды - ТЖ, 37). Праваруч дарогі станавіліся гуфы віленцаў і трачан (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 372). Правасхадзіцельства н. Тытулаванне некаторых вышэйшых чынаў у дарэвалюцыйнай Расіі (з займеннікамі ваша, іх, яго, яе). - Вось, ваша правасхадзіцельства, — цяжка дыхаючы, дакладваў падпалкоўнік (Л. Віж. Лабірынт - Л, 231). Правідлова, прысл. Правільна. [Магда:] - Але я адчуваю, што я зрабіла правідлова — на сэрцы маім няма дакору... (М. Цэлеш. Цётка Магда - ХБ, 179). Троцкі вельмі добра разумеў, што па дзесяці гадох панаваньня партыі няма каго ўжо больш абдзіраць, — гэта зусім правідлова! (М. Цэлеш. Хмары над Бацькаўшчынай - ХБ, 21). Правідловы, прым. Правільны. -..вам гэта дапаможа знайсьці правідловы шлях у будучыні... (М. Цэлеш. «Янка сеяў - людзі жалі» ХБ, 128). Правіянт [ням. Proviant] м. Прадукты для арміі. He маючы ні правіянту, ні патронаў, батальён стойка біўся.., адбіваючы атакі ворага штыкамі (Я. Колас — ТСБМ, IV, 309). Мокнуць у чанах скуры, з якіх гарбары робяць шчыты, — а яшчэ смаляна пахнуць дошкі, з якіх бондары майструюць бочкі для правіянту (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 518). Правы, прым. Прыхільнік рэфармісцкіх тэорый і тактычных установак, накіраваных на падпарадкаванне рабочага руху інтарэсам буржуазіі. Каб і апартуністы - ці левы ён, ці правы - He мог прыносіць шкоды Для ленінскае справы!.. (Я. Купала. Ударніку - 36. тв., IV
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
5 👁
 ◀  / 658  ▶