Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
сала, сыры, масла ў трох кадоўоцах, дзве бочкі маку, мноства вянкоў цыбулі і часнаку (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды - ЖЖ, 211). Полыск [польск.] м. Бліск, святло. Сонца купаецца ў полыску рос (Я. Купала. Лета 36. тв., II, 309). Поручы мн. Тое, што наручы. Убачылі жанчыны зорою - панцыр, поручы, бляхі (В. Іпатава. Чорная княгіня - MX, 270). Поршні мн., адз. поршань, м. Абутак з кавалка ялавай або свіной сырамятнай скуры, сабранай на ступні абораю... тонкі, наструнены небяспекай і насцярожана-захоплены буйным разгулам навальніцы, ён [Альгерд] гнаў свайго каня, не зважаючы на тое, што торба з падстрэленай лісіцай мякка калаціла па скураным поршні левай нагі, а калчан з лукам - па правай (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 483)...перасвістваюцца па начах нябачныя звяры і птушкі, палохаючы майстроў, якіх процьма ідзе разам з войскам, каб рамантаваць усялякае начынне - поршні і боты (там жа, 587). Лямец, прыхінуўшыся спіною да ствала, адбіваўся мечам ад двух воінаў у жалезных латах і аплеччах, поршні яго дыміліся (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 99). Надта ўжо добрыя былі поршні, як крамныя: ніз суцэльны, вяршок, як андарак, клятчасты, з жоўтых і сіненькіх скураных лычак, а раменьчык, якім зашморгваюць, чырвоны, як мак-відук (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім — КС, II, 271). Дзеці ішлі насустрач яму, а пастух ішоў, так спакойна заграбаючы скуранымі поршнямі пыл, што аж зайздрасць брала (там жа, I, 130). Пад нагамі, абутымі ў поршні, ляжалі два медзякі (У. Караткевіч. Зброя - 43, 357). Я глядзеў на мужчыну, апранутага ў сялянскую світку і поршні - скураныя лапці, а ён глядзеў на мяне (У Караткевіч. Дзікае паляванне караля Стаха - ЗБК, 286). Поршнікі мн. Памянш.-ласк. да поршні. Стафан купіў яшчэ поршнікі для малой (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім — КС, II, 271). Поршнічкі мн. Памянш.-ласк. да поршні. Яна [Гайна] казала запаволена, нібы сонная. Ногі ў зграбных поршнічках (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 440). Посілкі [ст.-бел. посилокк, польск. posilek} мн. Падмога. Далі посілкі, не адмовіліся, семнаццаць трокскіх і віленскіх паветаў дашчэнту выпалілі, насекліся, нарабавалісяўсмак (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд-ТЖ, 157). Почат [ст.-бел. почот-ь, почеть, почть', польск. poczet, poczt\ м. Світа, суправаджэнне. [Комтур:] - I Ягайла, I Вітаўт запатрабуюць ад Сігізмунда ахоўныя граматы. 3 кожным будзе почат з тысячы паўтары (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 299). На Вялікдзень праехаў праз Ваўкавыск вялікі князь Вітаўт, і Андрэй далучыўся да почату (там жа, 329). Лета ад нараджэння Сына Божага 1413 у месяц краса
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зброю, кадоўбцах, посйлокк
6 👁
 ◀  / 658  ▶