Подданы [руск.] м. Тое, што падданы. - Што ж маўчыш ты, гусляр, ніў, лясоў песнябай, Славай хат маіх подданых слаўны?! (Я. Купала. Курган - 36. тв., V, 74). Поезд м. Рад экіпажаў, павозак і г. д., якія ідуць у адным накірунку. Праязджаў тут і сам вялікі князь маскоўскі з васальнымі князямі, баярамі, са сваім войскам. Але такога незвычайнага поезда лес гэты не бачыў (I. Шамякін. Вялікая княгіня - ВК, 6). 3-за яе [княгіні] быў наладжаны гэты шматверставы незвычайны поезд (там жа). // Чарада экіпажаў, павозак, санак і г. д. з жаніхом і нявестай і з запрошанымі на вяселле гасцямі. А забабонныя голавы кажуць тут, што гэта ехаў вясельны поезд (М. Гарэцкі. У чым яго крыўда? - Р, 130). Выйшлі з царквы, селіў вазок, і павёзяе [Вольгу] вясельны поезд з Ваўкавыска, з роднага дому, сюды, за дваццаць вёрст, у астрог (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 168). Покутны [ад стараж. слова пакутно - тайна], прым. Тайны. [Даніла:] - Кажуць, вельмі спрытны Войшалку покутных варунках! (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона - КРЗ, 259). Полазы мн. Паўзуны. Правечны Кон даў права, закон людзям, зьверам, птахам, полазам, рыбам, расьцінам і наагул усяму, што жыве, родзіцца і памірае (В. Ластоўскі. Лябірынты - Тв., 92). Полаўцы [руск.] мн. Заходняе адгалінаванне сярэдневяковага цюркамоўнага народа, вядомага ў Азіі як кіпчакі (кыпчакі), у Еўропе - як куманы (каманы) (у XI ст. прыйшлі з тэрыторыі паўночна-заходняга Казахстана ў стэпы Каўказа і паўночнага Прычарнамор'я; у XI—XIII стст. рабілі набегі на Русь, былі заваяваны мангола-татарамі). Ідуць полаўцы ад Дона 1 ад мораўсплылі, Войскарускае навокал Нетрай абступілі (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым - 36. тв., V, 256). Там кладуцца ў pad галовы Полаўцаў паганых (там жа, 257). А Полаўцы-кіпчакі. [манголы] скарылі гордыя каўказскія плямёны, папоўнілі свае сілы полаўцамі-кіпчакамі (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона - КРЗ, 37). Полк м. Гурт, чарада людзей; хлопцы і дзяўчаты, стаўшыя ў рад для гульні. 0 Нашага палку прыбыло — нас, такіх, як мы, стала больш (гаворыцца пры з'яўленні ў калектыве чалавека аднолькавых поглядаў, перакананняў і інш.). [Клава:] - Гэта друг таварыша Язвы, паэт. [Жлукта:] - Значыць, нашага палку прыбыло (К. Крапіва. Мілы чалавек - ЭСФ, 257). О! Нашага палку прыбывае. Вельмі прыемна, калі круг інтэлігенцыі павялічваецца (Я. Колас. На ростанях - ЭСФ, 257). Полць [ст.-руск. польть, полоть, полоть — 1. Кусок, пласт. 2. Туша] ж. Палова тушы. А былі ў тым абозе.. мяса некалькі дзесяткаў полцей
Дадатковыя словы
войшалкў, зяўленні, прычарнаморя
6 👁