Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
Плюндраваць [ст.-бел. плюндровати; ст.-польск. plundrowac plündern] зак. Рабаваць. Плюндравалі тады крыжакі зямлю Новагародскую (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 422). Войска не хапала — палякі плюндравалі землі на Валыні, туды ўжо рухаліся лепшыя лучнікі (там жа, 431). - Ці паспяхова табе вялося маё дабро плюндраваць? (У. Караткевіч. Чорны замак Альшанскі - 43, 164). Плюндруючы, дзеепрым. да плюндраваць. Ваяводы нашыя тым часам ішлі ў Самагіцію, і да Мсціслава, і да іншых гарадоў, еоласць Полацкую і сумежныя з ёю землі плюндруючы (У. Арлоў. Пяць мужчын у леснічоўцы - ПМЛ, 132). Плюта [ст.-бел. плюта - непагадзь; польск. pliita] ж. Непагадзь. [Віктар:] - Або «плюта» - гэта нягода. А вось «сок», ад слова «сачыць». А мы ўзялі дурное «розыск»... (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 124). Пляйстар [польск.] м. Соты мёду. А з падарункамі прыйшлі у госці Зямлі абноўленай гаспадары: Пірог пшанічны, кветкі, лёну горсці На стол паклалі й мёду пляйстары (Я. Купала. Госці - 36. тв., IV, 272). Плян м. План. [Яміла:] - Але гэта ніколькі ня зьмене маіх плянаў ты [Магда] застанешся маёй навечна!... (М. Цэлеш. Цётка Магда ХБ, 178). У Сымонкі плянаў многа. О, ён слаўна зажыве! (Я. Колас. Сымон Музыка - CM, 86). о Плян Маршаля - праграма аднаўлення і развіцця Еўропы пасля Другой Сусветнай вайны на аснове амерыканскай эканамічнай дапамогі (праграма была прапанавана ў 1947 г. Дж. К. Маршалам). I праўда-ж, немцы аджываюць проста, як па пляну Маршаля! (М. Цэлеш. Пернікавае сэрца - ХБ, 199). Плятонік м. Платонік. Ня чужа была і грэцкай думкі паняцьце траістасьці сілы, што валадае сьветам, чым галоўна цікавілася школа плятонікаў, ад якіх догма Тройцы была перанятая хрысьціянствам (В. Ластоўскі. Лябірынты - Тв., 89). Пляц м. [ст.-бел. пляць, плаць - плошча, поле бою; польск. ріас с.-в.-н. Platz] м. Плошча для ваенных парадаў і страявых заняткаў. Па ўсяму пляцу салдаты займаліся страявой падрыхтоўкай (В. Хомчанка - ТСБМ, IV, 282). А там далей, праз раку, - пляц, дзе гарматны свінец касіў надзею маладой Расіі, яе сумленне — дзекабрыстаў (А. Ліс — ТСБМ, IV, 282). -Ану, сынкі, выходзьце на пляц! - сказаў польскім салдатам дзед Талаш (Я. Колас. Дрыгва —Др., 194). Подаць ж. Падушны падатак, які плацілі сяляне і мяшчане ў дарэвалюцыйнай Расіі. / у параўн. Лес, да ніткі абадраны, Як за подаці мужык, Замест лісця ў бель убраны, Іней тчэ яму башлык (Я. Колас — ТСБМ, IV
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

плюндроватй
3 👁
 ◀  / 658  ▶