мае бізуны ірозгі (В. Ластоўскі. Лябірынты - Тв., 97). Утварыліся патрыцыі (паны) і плебэйцы (мужыкі) (там жа). Плебэйскі, прым. Які мае адносіны да плебеяў. I вось у лацінскім богабайніцтве апавядаецца, што Вэнэра. жонка плебэйскага Вулькана, пачала задавацца з патрыцыянскім Марсам (В. Ластоўскі. Лябірынты - Тв., 97). Племя н. Пакаленне, патомства, род. - Ва ўсякім разе, рана яшчэ гаварыць аб нейкай асобнасці, - сказаў Звяждоўскі. — Нічога не зроблена вамі, хлопцы. I, я мяркую, паколькі пачатак вашага племені вядзецца здаўна - ёсць у вашым характары нейкая хіба (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 167). [Кандрат:] - Ненавіжу я гэтае подлае племя, што яны з ім зрабілі... (там жа, 84). - Маё шанаванне маладому племені, — усміхаецца Палянскі («Звязда» — ТСБМ, IV, 272). Вярхоўны жрэц вучыў Альгерда, як і іншых дзяцей вялікага князя, па вышыўцы на поясе ці кашулі, па тканых узорах на посцілках ці па выяве медальёнаў пазнаваць, адкуль, з якога племені паходзіць чалавек, што ён шануе і каму з багоў найперш пакланяецца (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 500-501). -..ці здольнае племя Гедзімінавае абараніць Княства? (там жа, 518). Ох, Богут, выклятае племя, Навошта гад такі жыве! (Я. Колас. Рыбакова хата - 36. тв. у 12 т., VIII, 180). о Племя злое (інд.-аўт.) - прыгнятальнікі. - / пан, калі нам пашанцуе, Пад нашу дудку затанцуе: Няпраўда - згіне племя злое (Я. Колас. Новая зямля - 36. тв. у 12 т., VI, 81). 0 Без роду і без племені - зусім адзінокі. У Чаплюка не было свайго двара. Ен быў, як кажуць, чалавек безроду і племені (М. Зарэцкі. Чаплюк - ЭСФ, 48). Hi роду ні племені - нікога з родных, сваякоў (няма, не памятаць і пад.). [Мальвіна:] - А ён што? Галота нейкая, ні роду ні племені (В. Вольскі. Несцерка - ЭСФ, 272). Плінфа [гр. plinthos - цэгла] ж. Шырокая і плоская абпаленая цэгла, якая прымянялася пры будаўніцтве ў Візантыі і ў Х-ХІІІ стст. - на Русі. / у параўн. Улезліў царкву, а там народ ушчыльную стаіць, нібы плінфа ў мурах (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд- ТЖ, 255). Плутон м. Узвод...разамз Тапаром застаўсяягоны ад'ютант Здзіслаў Міткевіч і яшчэ двое: вольны слухач земляробчага інсгпытута Сокалаў з прастрэленай рукой і камандзір ужо няіснага першага плутона студэнт Восіп Антонавіч (У. Арлоў. Пяць мужчын у леснічоўцы - МКГ, 229). Плывец м. Той, хто плавае на якім-н. судне. He ведаюць плыўцы пакоры, Калі ідуць у смелы рэйд (Я. Пушча - ТСБМ, IV, 277). Плытнік м. Плытагон. Знаю толькі пушчы Беласнежнай гоман, Знаю толькі рэчку - з плытнікамі Нёман (Я. Купала. Я ад вас далёка — 36. тв., II
Дадатковыя словы
адютант
3 👁