Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
Пласмо н. Плоскасць. He, гэтую гісторыю трэба паставіць у зусілі іншае пласмо (В. Ластоўскі. Лябірынты - Тв., 97). Плат м. Хустка. - А што, калі жаночы плат ушыць іерэю у рызу, ці можа іерэй малебен служыць? (Л. Дайнека. След ваўкалака МКВ, 574). Плаха ж. Вялікая калода, на якой даўней адсякалі галаву прыгаворанаму да пакарання смерцю, а таксама памост, на якім адбывалася пакаранне. Прынеслі плаху. прывялі Рамбольда, бліснула сякера, усе міжволі зажмурыліся (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 155). I за мяне кладзе пры ўсім народзе На плаху Сценька Разін галаву (С. Грахоўскі - ТСБМ, IV, 270). Земан выпадкова Глянуў на падворак і замёр ад жаху: Там ужо камусьці рыхтавалі плаху (А. Бажко ТСБМ, IV, 270). Плац [польск. plac\ м. Плошча. Крывёй работніцкай заліты Завулкі, вуліцы і плацы (Я. Купала. А ў Вісле плавае тапелец... - 36. тв., IV, 193). Плебеі мн., адз. плебей, м. Людзі ніжэйшага саслоўя, пазбаўленыя грамадскіх і палітычных правоў. Атруціўгиы свёкра, імператара Канстанціна, а пасля двух мужоў — Рамана і Нікіфара, апошні з якіх кахаў яе безразважна і аддана, яна была пакараная па загадзе патрыярха, абуранага празмернымі злачынствамі гэтай выскачкі з плебеяў (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў — АД, 203). Пратарыяне папрасілі, Пратарыянам даў указ: Рабіце тое, што рабілі, А мы памілуема вас. I вы, плебеі, грэчкасеі, I вы маліліся, ды вас Ніхто не мілуе (Я. Колас. Неафіты - 36. тв. у 14 т., X, 565). - He павінна быць розніцы ў законе, розніцы між каралём і народам, між тым, хто царуе, і тым, хто арэ, між плебеем і шляхціцам, а павінна быць ўсё для ўсіх, агульнае і роўнае (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 41). Плебейства н., зб. Тое, што плебеі. Мюнцэр узняўся на грэбені нямецкайрэфармацыі як правадыр і выразнік інтарэсаў сялянства і плебейства (М. Алексютовіч - ТСБМ, IV, 272). Плебс [лац. plebs - народ] м. 1. Клас плебеяў у Старажытным Рыме; просты народ...плебс змаўляецца і бяскарна пасягае на правы патрыцыяў (В. Ластоўскі. Лябірынты - Тв., 97). // Візантыйскі народ...імператар, як і ўся прыдворная вярхушка, любіў конныя заезды, тэатральныя відовішчы, любіў, калі плебс радасна вітаў яго прыход на імператарскую трыбуну (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 157). 2. Шырокія слаі гарадской беднаты ў сярэдневяковай Еўропе і ў пазнейшыя часы. / паўставаў, і кіраваў, і гінуў адзін і той самы тытан — варшаўскі плебс (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 363). Плебэйцы мн., адз. плебэй, м. Тое, што плебеі. Патрыцыі тонуць у збытках і роскашах, плебэй у заплату і падзяку за крывавую працу
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

атруціўгйы
5 👁
 ◀  / 658  ▶