Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
Пісацца незак. Лічыцца кім-н., называць сябе як-н. у дакументах, афіцыйных паперах. - Ты як пішашся: па бацьку ці па матцы? - запытаўся.. [старшыня] (А. Якімовіч - ТСБМ, IV, 259). Пісец [руск.] м. Тое, што пісар...служыў [дзядзька] у горадзі бытцым то пісцом (М. Гарэцкі. Рунь - Р, 5). Князь не прымаў - ён другі дзень сядзеў з панамі-радай і пісцамі (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 395). Пістоль ж. Кароткая ручная агнястрэльная зороя; пісталет. Такая тады лютасць за сэрцаўзяла, што князь, як вочы на мяне падняў, так пістолю з-за пояса і выцягнуў (У. Арлоў. Міласць князя Гераніма - МКГ, 189). Пісьменства н., адрадз. Пісьменнасць. Цераз пераклады ўваходзіць нацыянальнае пісьменства ў скароніцу сусветнай літаратуры (У. Калеснік - ТСБМ, IV, 260). Беларускія пісьменнікі ніколі не аддзялялі і не аддзяляюць гэтае імя [Сыракомлі] ад беларускага пісьменства (А. Мальдзіс - ТСБМ, IV, 260). о Прыгожае пісьменства - мастацкая літаратура, белетрыстыка. [Аленка],..не хочучы адставаць ад Сцёпкі па часці прыгожага пісьменства, прымала ўдзел у насценгазеце (Я. Колас - ТСБМ, IV, 260). Пісьмёны мн. Сістэма графічных знакаў, якія ўжываюцца для пісьма; тое, што напісана з дапамогай гэтых знакаў. Літаратурная мова ўкраінскіх і беларускіх пісьмёнаў перыяду [XIV-XVIII стст.] была настолькі блізкай, што часта вельмі цяжка вызначыць розніцу паміж імі («Полымя» - ТСБМ, IV, 260). А Скруткі-пісьмёны: Цяпер у скрыпторый, альбо пісьмянніцу, дзе стары Нячай сцеражэ дарагія скруткі-пісьмёны, ходзяць малодшыя дзеці, яны ж, бывае, і чытаюць па чарзе перад кафлянай печчу ў вялікай зале то «Трышчана і Ізоту», то «Александрыю» (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 535). Пісьмоўнік м. У XVIII ст. - кніга-даведнік для самаадукацыі па мове і літаратуры. Чалавечак глядзеў на яго звысоку, нібыта гэта ён, Алесь, гандляваў усімі гэтымі пісьмоўнікамі, старымі календарамі і разрозненымі падшыўкамі «Северной пчелы» (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 305). Пішчаль ж. Старадаўняя пушка, а затым вялікае цяжкае ружжо, якое зараджалася цераз ствол... баязліва азіралася [Алена]: каб ніхто не стрэліў у цара лесу, навокал жа людзі з пішчалямі і арбалетамі (I. Шамякін. Вялікая княгіня — ВК, 101). I тут з нетраў адусюль выязджаюць, выломліваюцца з гушчару коннікі. У руках іхніх няма пішчаляў (У. Караткевіч. Чорны замак Альшанскі - 43, 200). Планіда ж. (разм.). Доля, лёс. Клопікаў зноў з'явіўся быў на родных гарызонтах, але, як сам гаварыў ён, яго ўласная планіда пакацілася ўніз (М. Лынькоў - ТСБМ, IV
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зброя, зявіўся, скарбніцу
4 👁
 ◀  / 658  ▶