Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
рацыяй папер. Як я пашиоў да камісара, Я там знайшоў пансі пісара (В. Дунін-Марцінкевіч. Ідылія - Тв., 20). Каля аднаго століка, дзе сядзеў нейкі пісар ці можа і сакратар,.. збілася цэлая грамада моладзі (Я. Колас - ТСБМ, IV, 258). Гедзімін часта клікаў да сябе пісараў (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 368)...увесь княжы асяродак — стольнікі, ваявода, чашнік, мечнік, пісар - ставіліся да Кужаля з пачцівасцю (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 590). Нядаўна на пасяджэнні вырашылі, што пасля універсітэта і інстытутаў большая частка моладзі, у Mamax агітацыі, раз'едзецца на пасады настаўнікаў, пасрэднікаў пісараў, выхавацеляў у дваранскіх дамах (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 162). Няшмат сядзела народу: прыехаў з Наваградка родны брат Жыгімонт; віленскі намеснік Войцах Манівід,.. пісар Мікалай Цыбулька (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 199). [Міхалка:] -Я чуў значыцца, як пісар чытаў, штохто не працуе - той не есць! (3. Бядуля. Дзесяць - Выбр. тв., 139). / у параўн. [Касец:] - Я касою граю, як пісар пяромусёроўна (3. Бядуля. Язэп Крушынскі - 36. тв. у 5 т., IV, 42). А Пісар-вухар (у параўн.): У завітушках дым бялявы Нясе, як воблак кучаравы, / потым з ім набок рванецца, Бы пісар-вухар расчаркнецца (Я. Колас. Новая зямля - 36. тв. у 12 т., VI, 165). Пісар-муж: He хацела жонка быць на ласкавым хлебе ў пісара-мужа (3. Бядуля. Язэп Крушынскі - 36. тв. у 5 т., IV, 187). 0 Пісар са старшынёю, як муж з жаною - паміж пісарам і старшынёю заўсёды пануе згода. Захар Лемеш дружна жыве і з новым пісарам, бо і прыказка такая ёсць: «Пісар са старшынёю, як муж з жаною» (Я. Колас. У глыбі Палесся - 36. тв. у 12 т., IX, 320). Сам пісар не разбярэ - мудрагеліста (гаварыць, пісаць). [Данілка]: Э-э! Мамка, тат гаворыш, што і сам пісар не разбярэ (Я. Купала. Раскіданае гняздо 36. тв„ VI, 287). Пісарскі, прым. Які мае адносіны да пісара, уласцівы пісару. Усю ж работу па воласці вёў яго памочнік, Дубейка, які ўжо лічыўся кандыдатам на пісарскую пасаду (Я. Колас - ТСБМ, IV, 258). Пісарства н. (разм.). Занятак, пасада пісара. У апошнім лісце жонка ўпрошвала кінуць пісарства і прыехаць на зямлю (П. Галавач ТСБМ, IV, 259). Пісарчук м. (разм.). Памочнік пісара. 3 боку ж Даўбешкі быў яго памочнік, пісарчук, прозвішча якога мне казалі, ды я забыўся (М. Гарэцкі - ТСБМ, IV, 259). Уладыслаў адразу заняў пасаду пісарчука ў адным з маёнткаў князя Радзівіла (М. Машара — ТСБМ, IV, 259). Пісарыха ж. (разм.). Жонка пісара. А пісарыха, пачуўшы, што яна не адна ў доме, трохі асмялела і пачала жаліцца і праклінаць мужа (Я. Колас - ТСБМ, IV
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пашйоў, разедзецца
8 👁
 ◀  / 658  ▶