Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
што тут разбіта ягонае сэрца (М. Стральцоў - ТСБМ, IV, 255). Успамінаюцца фінскія дзеткі, каторыя, і назад як мы [Эпімах-Шыпіла, Грыневіч і Купала] ехалі, махалі нам кветкамі і быццам гаварылі: «Бывайце здаровы, пілігрымы з далёкага і невядомага нам краю» (Я. Купала. Думкі з пабыцця ў Фінляндыі на Іматры - 36. тв., VII, 173). / у параўн. Вітаю іх [мінуты шчасця] і не вітаю, Стаю, як пілігрым, на расстаю Ў чужым далёкім недзе краю (Я. Купала. Мінуты шчасця - 36. тв., III, 51). Піліпаўка ж. Перыяд часу перад Калядамі. На купалле там птушка садзіцца, У піліпаўку воўк нема вые (Я. Купала. Курган - 36. тв., V, 71). // у знач. прысл. Піліпаўкай, ведама ўсім, Дню лік - гадзіна, не болей (Я. Купала. У піліпаўку - 36. тв., V, 56). Пілсудчына [польск.] ж. Фашысцкая дыктатура Пілсудскага ў Польшчы ў 1926-1935 гг. - Адзінаццаць месяцаў БССР стагнала пад ботам пілсудчыны, Але не сканала (Я. Купала. Адзінаццаць месяцаў - 36. тв., IV, 298). Пільчак м. (абл.). Кароткая верхняя вопратка пераважна з грубага даматканага сукна. Тым не меней, нават і такі «лапсярдак», са спушчаным станам, усё ж такі болый стасаваўся з важнасцю моманту, чым які-небудзь.. пільчак вясковага настаўніка (Я. Колас — ТСБМ, IV, 256). Даніла вылаяўсяў злосці, надзеў паходны свой пільчак, Схаваўшы сціснуты кулак, Ды ў двор ідзе да ягамосця (Я. Колас. Рыбакова хата — 36. тв. у 12 т., VIII, 39). Толькі праз якую гадзіну хлопец заўважыў, што Данута, прымасціўшыся ля кастра на пеньчуку, лапіла яго пільчак (А. Бажко - ТСБМу IV, 256). Пірожнік м. Той, хто пячэ або прадае пірагі. Бліншчыкі, збіценшчыкі, бабулі-жабрачкі, разносчыкі, пірожнікі - так і кішэлі пад нагамі (У. Караткевіч. Зброя - 43, 305). Пісала (стыло) ж. Прыстасаванне для пісьма ў старажытнасці і сярэднявеччы ў выглядзе стрыжня, завостранага на адным канцы і з лапатачкай на другім: вострым канцом пісалі на бяросце ці цэры, лапатачкай разгладжвалі воск і сціралі напісанае. Але не надта цягнецца да вучэння Андрэй - бачыў аднойчы, як грэбліва раскідаў той васковыя дошчачкі, пісалы, як замаруджана, каб пазлаваць чарняца Вавілу, мачаў ён гусінае пяро ў чарніліцу і раптам пляснуў чарнілам на ягоныя рукі (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 552). Да яе [княгіні], падскокваючы, нібы аднаногі бацян, неяк бокам падсеў стары Кміта, перапісчык і наглядчык княжацкай скрыпторыі, а каля ягоных ног, на нізкай лавачцы, прысуседзіўся малодшы перапісчык Янка, з васковымі дошчачкамі на каленях і вострымі жалезнымі пісаламі (там жа, 577—578). Пісар м. Пасада ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV-XVIII стст. // Канцылярскі служачы, які займаўся перапіскай, складаннем і рэгіст
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
4 👁
 ◀  / 658  ▶