Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
Першапрастольны, прым. Які з'яўляецца самым старажытным стольным горадам, сталіцай. II у значэнні наз., ж. Ужываецца замест уласнага Масква. [Грыбаў:] — Кожны афіцэр, у якім яшчэ жыве сумленне, абавязаны, не марудзячы ні хвіліны, кінуцца ратаваць [Маскву]. Рассекчы брудную лапу, што душыць святую, першапрастолыіую нашу! (I. Мележ - ТСБМ, IV, 245). Першапрысутны м. Старшыня суда. Пасля ўсіх шматлікіх перапынкаў, якіх я ўдастоіўся з боку першапрысутнага, мне застаецца зрабіць адну, магчыма, апошнюю заяву (У. Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага - Н, 174). Петарда [фр. petard] ж. Старадаўні снарад у выглядзе металічнай пасудзіны, напоўненай порахам, які прымяняўся для падрыву мастоў і інш. Сябры ледзь прабіліся на волю са зорояйуруках, а потым -у гневе на хамства і недалікатнасць скароніка - абзывалі яго пашахонскім графам і з кампаніяй сяброў тры ночы запар ірвалі ля ягонага дома петарды (у. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 289). Печанегі (бечанегі) мн., адз. печанег, м. Саюз цюркамоўных плямёнаў у паўночным Прычарнамор'і ў VIII—XII стст. I печанегі, якія выцеснілі з Прычарнамор'я мадзьяраў да Дунаю, гэтаксама паспыталі сілу яго [Святаслава] мяча (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды ТЖ, 9). Печанежка, ж. да печанег. Д Рабыня-печанежка'. Ханша якраз прачнулася і капрызным голасам паклікала да сябе рабыню-печанежку (Л. Дайнека. След ваўкалака - СВ, 177). Печанежскі, прым. Які мае адносіны да печанегаў...печанежскі хан Курэй загадаў зрабіць з чэрапа ворага чару (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды - ТЖ, 9). Піанэр м. Піянер. // перан. Пачынальнік. Ад самаго пачатку беларускаго адраджэння, амаль ні побач с першымі піанэрамі беларускаго руху пайшлі, хоць і у малым ліку, і жыды, выйшоушыя з вескі (3. Бядуля. Жыды на Беларусі: Бытавыя штрыхі - Ж, 24). Піваварня ж. Піваварны завод, бровар. Далёка на ўзгорку.. стаіць піваварня з высачэзным комінам (3. Бядуля - ТСБМ, IV, 252). Піжмо [ст.-бел. пижмо; польск. pizmo чэш. pizmo] н. Мускус. Ты можа і ў касцёле яго пакладзеш? — He толькі пакладу, але й піжмом удастою (У. Караткевіч. Чорны замак Альшанскі - 43, 132). Пілігрым [ст.-бел. пелкгримь, пельгримь, перькгримь і інш.; ням. Pilgrim лац. peregrinus - чужаземец] м. Паломнік, вандроўны багамолец. II перач. Вандроўнік, падарожны. Прыпылены пілігрым стаіць ля чужога парога. I ніхто не пазнае яго. Нават яна. I ніхто не ведае
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зброяйуруках, зяўляецца, пелкгрймь, пельгрймь, перькгрймь, пйжмо, прычарнаморя, прычарнаморі, скарбніка
4 👁
 ◀  / 658  ▶