АД, 42-43). Вось і зараз, калі сустрэў ганца-новагародца брамнік, і, пакуль той ставіў каня ў стайню, абгледзеў ягоную сумку, пабачыў ён толькі пергамент, уякім паведамлялася, што спакойна ў горадзе і шануюць новагародцы Данілавага сына (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў- АД, 79-80). / у параўн...скамечаную душу яе [Жывены], нібыталіст пергаменту, расправіў сваім дотыкам чужаземны лекар (там жа, 177). Пергаментны, прым. Які мае адносіны да пергаменту. Часта, праходзячы ў замкавую бібліятэку, спыняўся я перад расчыненымі дзвярыма пакоя, дзе Гедзімін, седзячы за таўшчэзным сталом, слухаў тое, што ў пергаментных скрутках з цяжкімі пячаткамі на шаўковых шнурках прывозілі заснежаныя ганцы (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна — АД, 369). Перл і пэрл [ст.-бел. перла', ст.-польск. ріегіа лац. perula] м. Жэмчуг. А Святаслаў сумны сон сніў у Кіеве на горах у гэтую ноч. «3 вечара адзявалі мяне, кажа, у чорную пасцілку на цісовай краваці; чэрпалі мне сіняе віно, змешанае з зеллем; сыпалі мне з пустых калчанаў паганых полаўцаў буйныя пэрлы на грудзі, ды песцяць мяне» (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым - 36. тв., V, 241). // перан. Пра што-н. выдатнае, цудоўнае. [Паэтніцкая] (падаючы руку ўваходзячаму Эдмунду): Вітай, паэтаў перла з Урыяну, Кароль ты на Парнасе, дык прасіць я стану, Каб творчасці маёй сваім аўтарытэтам Ты не стаптаў зувагі, што паэт кабета (В. Дунін-Марцінкевіч. Апантаны -Тв., 95). Персі мн. (паэт.). Грудзі (у чалавека). Юнак той - прапаршчык Дзяжа. Уросце мерны, цёмна-русы, Шырокі ў персях і плячах (Я. Колас — ТСБМ, IV, 242). Бліскучыя агністыя праменні, Купаючыся ў сажалчыным eepce, К маёй галубцы ў мёдным уміленні Туліліся і грэлі персі (Я. Купала. Яна і я - 36. тв., V, 127). Персіянец м. Прадстаўнік асноўнага насельніцтва Персіі (Ірана); іранец. Патрасае Тэгеранам Персіянец з Сатарханам (Я. Купала. Калатуха- 36. тв., II, 119). Перст м. Палец. - Што гэта? — спытаў дырэктар. Худы перст паказаў на нерухомага Лізагуба. - Дзікуны, - сказаў дырэктар. - Папуасы... П'яныя нігілісты (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім — КС, I, 336). 0 Перст божы - лёс. У арышце бацькі яна [Ксені] убачыла перст божы (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 167). Персы мн. Ранейшая назва іранцаў (цяпер - назва нацыі фарсаў, якая складае каля паловы насельніцтва Ірана). Але лекары таго часу не ведалі механізму паралічу — што паражаецца, і не ўмелі лячыць, хоць старажытныя персы і егіпцянеўмелі (I. Шамякін. Вялікая княгіня - ВК
Дадатковыя словы
пяныя
9 👁