Старонка 43
◀ / 658 ▶
як усё староства за косы, за цапы ды за рушніцы схапілася (У. Арлоў. Міласць князя Гераніма – МКГ, 197). Ардынарац м. Афіцэр для даручэнняў пры камандуючым. Затым выклікаў з калідора ардынарца, загадаў яму тэрмінова запрасіць сюды пана паручніка (М. Віж. Лабірынт – Л, 17). Ардынацыя [ст.-бел. ординация, ордынацыя – распараджэнне; ст.-польск. ordynacja < ordinatio] ж. 1. Родавы маёнтак, які непадзельна і неадчужальна пераходзіў па спадчыне ад яго ўладальніка (ардыната) нашчадку, звычайна старэйшаму. ..улетку не выходзілі на паншчыну чыншавікі неабсяжных Слуцкай, Клецкай, .. ардынацый (М. Віж. Лабірынт – Л, 163). 2. Збор прававых нормаў, якімі кіраваліся ўстановы, арганізацыі, суды ў сярэдневяковай Польшчы. 3. Збор прававых нормаў, якія рэгулявалі спадчынныя правы на нерухомую маёмасць пэўных магнацкіх родаў у Рэчы Паспалітай. Ардынец м. Воін арды. Ад'едзеш, дадуць удзел на мяжы – сцеражыся ардынцаў (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд – ТЖ, 273). ..я адчуў, што не знайду сіл засекці гэтага ардынца (В. Чаропка. Храм без Бога – Хр., 86). Яшчэ з 1349 года, калі пасольства Альгерда прыехала да хана Чаінбека, каб паспрабаваць перахапіць ініцыятывы Масквы, мела Княства стасункі з ардынцамі (В. Іпатава. Альгердава дзіда – АД, 586). Ардынскі, прым. Які мае адносіны да арды. Мо ўбачыць божа іхнія [вязняў] пакуты і вызваліць з ардынскага палону (В. Чаропка. Храм без Бога – Хр., 20). Аркебуз, гаркабуз і аркебуза м., ж. Ручная агнястрэльная зброя, якая зараджалася з дула. Рыцары гэтай дамы насілі калісьці меч Мюнцара, цэп Вашчылы і аркебуз гёзаў (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім – КС, II, 365). Нават ідучы на разбой, яны бяссільныя супраць коннага чалавека ў латах, калі ў таго меч, а ў збраяносца аркебуза ці пулгак (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні – Выбр. тв., 289). Δ Гаркабуз-фузія: – Да агульнай смяхотнай недарэчнасці тут не хапала, бадай, яшчэ сярэдневечных рагатых арбалетаў-самастрэлаў з вастрадзюбымі крылатымі жалезнымі белтамі, якіх-небудзь сваякоў мушкета – гаркабузаў-фузій ці архаічных, старасвецкіх гакаўніц на зыбкіх нагах-растапырках (М. Віж. Лабірынт – Л, 186). Армяк [ст.-бел. ермякъ, ормякъ, кгермакъ; цюрк. ärtäk] м. Старадаўняе сялянскае верхняе адзенне з тоўстага даматканага сукна ў выглядзе світкі. За коньмі па лугах, па лесе Ў старэнькім сноўдаў [Саўка] армяку (С. Гаўрусёў – ТСБМ, I, 266). Грабілі [немцы] культурна, Не знаючы жалю, І армяк апошні З бедняка знімалі (Я. Купала. Барысаў –
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
88 👁
◀ / 658 ▶