сваякоў мушкета - гаркабузаў-фузій ці архаічных, старасвецкіх гакаўніц на зыбкіх нагах-растапырках (М. Віж. Лабірынт- Л, 186). Арбалетчык м. Воін з арбалетам. Паперадзе свайго войска Міндоўг трыма радамі паставіў лучнікаў і арбалетчыкаў (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды — ЖЖ, 285). Калі ландскнехты з рыцарамі наблізіліся, узяліся за справу арбалетчыкі (там жа, 285-286). Усе брады былі добраўмацаваныя частаколамі, бамбардамі, за імі хаваліся аддзелы арбалетчыкаў і далёкаўглыб стаялі напагатове прускія кліны (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 368). Аргамак [ст.-бел. ограмакь, громакь; цюрк. orhamag} м. Старадаўняя назва пародзістых верхавых коней у краінах Блізкага і Сярэдняга Усходу. Нікіфар падвёў дзяўчыну да гнедага аргамака з тонкімі нагамі і высакароднай паставай галавы, які зашыўся ў кут і не хацеў адгукацца ні на якія ласкавыя словы (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў — АД, 147). Перад каралём пранеслі на пальчатках дванаццаць сакалоў, потым дванаццаць крэчатаў;.. правялі зграю з дванаццаці выдатных хартоў; правялі дванаццаць вараных рысакоў, потым дванаццаць буланых аргамакаў (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 330). Арда і орда ж. 1. Цюркскае войска, якое ўрывалася ў межы Старажытнай Русі. Жыхары, што выратаваліся ад нашэсця арды, пахаваліся па пушчах (В. Чаропка. Храм без Бога - Хр., 59). А за імі проста з зарыва, імчала арда, сотні дзве татар (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 245). Кабзар грае, падпявае, Гамоніць славамі, Як маскалі, орда, ляхі Білісь з казакамі (Я. Купала. Тарасова ноч - 36. тв., V, 400). // перан. Полчышча фашысцкіх войск. П'яных разнёй самураяў Хмару фашыстаўскіх орд, - Знішча ўсю гэтую зграю Вольны савецкі народ (Я. Купала. Японскім самураям 36. тв., IV, 346). 2. Дзяржава, саюз плямёнаў у старажытных цюркскіх і мангольскіх народаў (уласн.). Ці не кінецца [Яўнут] шукаць падмогі ў Ордэна, Масквы альбо Арды? (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 557). А было ж: сваталі яе [княгіню] вільняне з цяжкае нагоды - шлюбам хацелі выкупіць заложнікаў — паслоў Княства, якіх утрымаў у Ардзе хан Джанібек (там жа, 573). 3. Першапачатковая форма грамадскай арганізацыі чалавецтва: першабытны статак. Ардашня ж. На Беларусі ў XVIII - першай палове XIX ст. — прадпрыемства па вытворчасці ардашу - вышэйшага гатунку паташу, які выкарыстоўвалі пры вырабе шкла, мыла, сукна, фарбаў, фарфору, пры апрацоўцы скур, адбельванні тканін і інш. Усе мае сорак гадоў у памяці прайшлі, да тых дзён, як падняліся і вёскі, і буды, і гуты, і ардашні, 2а Зак
Дадатковыя словы
пяных
5 👁