нецца (Ян Баршчэўскі. Апавяданне першае. Пра чарнакніжніка і пра цмока, што вылупіўся з яйка, знесенага пеўнем – Выбр. тв., 98).
Аратай м., мн. аратыя Араты. Тады на Рускай зямлі рэдка пяяў аратай (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым – Зб. тв., V, 239). Але ўраталіся нямно-гія: тэўтоны абкладвалі селішчы па ўсіх правілах ваеннай навукі, і мужчыны, аратаі, бондары ці кавалі, засягнутыя знянацку, не мелі ні сіл, ні ўмення, каб адбіцца ад ворагаў (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў – АД, 103).
Арафамы мн. Парфума, пахкасці. Стары Крыспін усміхаўся сабе ў бараду: Нікіфар наказаў яму як мага даўжэй, спакушаючы, паказваць дзяўчыне шаўкі і тонкія шарсцяныя тканіны, а таксама арафамы, якія вырабляла суседняя майстэрня, што таксама давала коміту нямалыя грошы (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў – АД, 190).
Арафламы мн. Тое, што арафамы. Новагародак ужо не сталіца княства, Гедзімін жыве ў Троках, і ўвесь двор пры ім, а тут ад ягонага імя валадарыць ягоны намеснік Пётра Корсак, які гатовы выць ад адчаю, што не можа больш дурыць галовы прыўкраснай Дабранезе і не менш прыўкраснай Прадславе – дзвюм пярлінкам Гедзімінавага двара, дзвюм высакародным дамам, якія вечна спаборнічаюць паміж сабой – хто надзене больш модную сукенку, з тых, якія ўжо носяць пры двары нямецкіх курфюрстаў, хто мае лепшыя арафламы, так да бясконцасці (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна – АД, 320).
Араш м. Від тканіны. [Княгіня:] – Я ўжо збіралася ёй [Гайне] сукню з араша заказаць краўцам (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна – АД, 378).
Арбалет м. Сярэдневяковы ўдасканалены лук з прыкладам; самастрэл. Тры сотні эстаў прывёў юны Меэліс, які заўсёды хадзіў з лёгкім арбалетам, са скураным тулам, набітым стрэламі (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі – МКВ, 282). Арбалет новагараджане называлі самастрэлам, ляхі – кушаю. Ён біў доўгімі цяжкімі стрэламі з гранёным жалезным наканечнікам-балтом на вастрыі (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды – ЖЖ, 286). ..баязліва азіралася [Алена]: каб ніхто не стрэліў у цара лесу, навокал жа людзі з пішчалямі і арбалетамі (І. Шамякін. Вялікая княгіня – ВК, 101). «Ваўчыца, – заключыла Ксенія. – Ад голаду скуголіць. У другі раз мы возьмем з сабой арбалет» (там жа, 177). ..толькі некалькі парабкаў, што пільнавалі тут нікому не патрэбныя сані і сена, кінуліся крычаць усяму статку: «Немцы! Немцы!» – і змоўклі пад стрэламі арбалетаў (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд – ТЖ, 320–321).
Δ Арбалеты-самастрэлы: Да агульнай смяхотнай недарэчнасці тут не хапала, бадай, яшчэ сярэдневечных рагатых арбалетаў-самастрэлаў з вастрадзюбымі крылатымі жалезнымі белтамі, якіх-небудзь
84 👁