Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
аполля, ад магната Баляслава, з запросінамі ў госці (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона - КРЗ, 137). Апоньча ж. Тое, што апанча...плашчамі, апоньчамі і кажухамі.. пачалі [русіны] масты масціць па балотах і гразкіх мясцах (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым - 36. тв., V, 237). Апрычнік м. Служылы дваранін у час царавання Івана IV. Але песню не магла ўтрымаць у кратах царская цэнзура і царскія апрычнікі, - яна даходзіла да народа (Я. Купала. Прамова на ўрачыстым пасяджэнні, прысвечаным 35-годдзю літаратурнай дзейнасці - 36. тв., VII, 320). // перан. Жорсткі, люты чалавек. Полацкіх усіх жыўцом у Дзвіне патапілі, з дзецьмімаленькімі... Апрычніку pace, пёс шалёны — Грозны, кацюга (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 211). Апрычоны, прым. Своеасаблівы, адметны. II у знач. наз., н. Iяшчэ тады, калі ўсё наша апрычонае, не падобнае ні на расейскае, ні на польскае, каралася законам і вынішчалася, зьявіліся волаты нашага новага паўстаньня зь мёртвых (М. Цэлеш. Ападкі — ХБ, 110). Аракул [лац. oraculum - прароцтва] м. Жрэц у старажытных грэкаў і рымлян, што прарочыў быццам ад Бога, а таксама месца такіх прароцтваў. Калі Арфэй, які быў з народу Гетаў, што сяліліся пад той час у Фракіі, панёс у Грэцыю навуку аб адзіным Найвельшым, дык Грэкі пыталі аракула, што такое Бог, якога прапаведуець Арфэй? (В. Ластоўскі. Лябірынты - Тв., 91). Арала н. (паэт.). Прылада для ворыва, саха. Хіба тут цесна? свету мала? Няма работы для арала ці для сярпа, або для коскі? (Я. Колас ТСБМ, I, 261). 0 Перакаваць мячы на аралы - разоройвацца, выкарыстоўваць усе сродкі на мірныя мэты. Мы заклікалі і заклікаем перакаваць мячы на аралы, знішчыць зорою. I мы гатовы гэта зрабіць, калі сустрэнем шчырае разуменне і згоду нашых краін (Звязда. 29.07. 1976 — ЭСФ, 300). Арамаціца ж. Сасуд. А яшчэ даў вярхоўны жрэц Жывене куфэрак з дубовых дошчачак, у якім месціліся арамаціцы з пахкімі алеямі і лекі: шэры парашок з атрутных грыбоў, якім праганяюць трасцу, чорная мазь з бяросты, якою лечаць артэты - хваробы суставаў, і многае іншае, што ва ўмелых руках прынясе палёгку, а ў няўмелых - пагібель (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 97). Арандар м. Яўрэй, які атрымаў дазвол на гандаль гарэлкай з панскіх бровараў; арандатар. Калі прыйдзе на кірмаш або ў якое свята да арандара, дык у карчму заходзіць узяўшыся ў бокі, чырвоная шапка набакір, галава задзёртая, і здаецца, што ўсе для яго нішто, жменю грошы шпурляе на стол, кажа падаваць тое, што толькі яму зама
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зброю, разбройвацца
7 👁
 ◀  / 658  ▶