кага плашча. Раптам ёй [Рагнедзе] падалося, што міма едуць коннікі, пакрытыя апанчамі, вада сцякае па дзідах (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды — ТЖ, 142). [Госці:] - Нагледзіліся на крыжацкія апанчы і шчыты (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 416). Да гарольда пад'ехаў яшчэ адзін мечаносец у чорнай епанчы, рэзкімрухамрасхінуў яе, іўсе, хто быў на забаролах, убачылі светлавалосую перапалоханую дзяўчынку, якая сядзела наперадзе мечаносца, моцна ўхапіўшыся тонкімірукамі за конскую грыву (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 243). Апаркцій [гр.] м. Паўночны вецер. Надвор'е перамянілася: дзьмуў апаркцій, халодны паўночны вецер, і нізка гнуліся да зямлі алівы, мігдалавыя дрэвы і магноліі (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 173). Апастат [ст.-бел. апостать, апостата, апостота - адступнік] м. Вераад-ступнік. - Мендог можа стаць апастатам да Навагародка! (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона- КРЗ, 218). Апатрунак [польск. opatrunek] м. Перавязка, накладанне павязкі. Пабеглі да настаўніцы па ядынку [ёд]. Тая сама прыйшла зрабіць апатрунак (М. Цэлеш. Воўчым сьледам - ХБ, 196). Апачывальня ж. Тое, што спачывальня. На падлозе апачывальні спала карміцелька (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 25). У гэты час убегліў апачывальню Якаў Палачанін і Мірошка, абодва ўспатнелыя, чырванашчокія (Л. Дайнека. Міласць князя Гераніма - МКГ, 265). У глухую поўнач, калі барабаніў па дахах і дрэвах дождж, калі бусыя хмары ціснуліся да самай зямлі, нейкі слабы шум пачуўся за дзвярыма Даліборавай апачывальні (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды - ЖЖ, 293). Апіевы, прым.: о Апіева трава [ад уласн. імя Апій] - сельдэрэй. «Абецадла было ад лекараў, што чарнобыл тоўчаны ды змешчаны з вадою апіевай травы камень з пузыра выведзе, — чытала Жывена, — але не дапамагло і тое» (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 96). Аплатка [ад лац. oblata (мн.) - прынашэнні] ж. Маленькі кружочак клейкай паперы або клейкага рэчыва для запячатвання пісьмаў, склейвання папер. [Канапелька:] -А гэтыя, як на іх.. папяровыя аплаткі ёсць? (А. Бажко - ТСБМ, I, 249). Аплечча н. Ахоўнае адзенне на плячах. Лямец, прыхіліўшыся спіною да ствала, адбіваўся мечам ад двух воінаў у жалезных латах і аплеччах, поршні яго дыміліся (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 99). Аповядзь м. Аповесць...у летапісным аповядзе пра жыццё князя Уладзіміра праходзяць яны беглыміўзгадкамі, як нейкія тычкі яго бурлівага веку (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды - ТЖ, 6). Аполле [з польск. opole\ н. Адміністрацыйна-судовая адзінка, якая ахоплівала некалькі вёсак; воласць. Ды прыбыў даяго ганец з польскага
Дадатковыя словы
надворе, падехаў
13 👁