і інш.; карункі. 1 якіх убораў толькі На паненках ня было, Анталяжыкі ў дзьверолькі (Я. Колас. Сымон Музыка - CM, 161). Антонаў, прым.: о Антонаў агонь - гангрэна. Падпадае антонаў агонь, - Балабонь да пары, балабонь! (К. Крапіва. Балабонь да пары, балабонь! - 36. тв., I, 195). Антракс [ст.-бел. анфраксь, андраксь] м. Каштоўны камень рубін. [Еўдакія:] - Гэты, з антраксам, аддай у Вялікі Храм Божай Мудрасці, хай аправяць ім абраз свяпюй Еўдакіі (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў-АД, 165). Анты мн. Назва ўсходнеславянскіх плямёнаў, якія жылі ў IVVII стст. паміж Днястром і Дняпром. Як балгары прынеслі склавінам і антам толькі назву будучай дзяржавы, так і літоўцы: «Літва», «Вялікае княства Літоўскае» (У. Караткевіч. Зямля пад белымі крыламі-ЗБК, 116). Антыпапы мн. Асобы з вышэйшага духавенства, якія прэтэндавалі на папскі прастол. Шапочуцца антыпапы. Аж сцены трасуцца Ад шопату (Я. Колас. Ерэтык - 36. тв. у 14 т., X, 534). Антэкі-мазурыкі мн. (пагардл.). Мянушка белапалякаў. Кунтушыкаў, каптурыкаў 1 антэкаў-мазурыкаў наперлі нам сюды, Каб гэтыя «дабродзеі» Вам польскасць тут праводзілі На панскія лады (Я. Колас. Панская ласка - 36. тв. у 12 т., II, 30). Антэпендыум [ст.-бел. антепендия, антепандия, антепедия — пярэдняя заслона алтара] м. Ніжняя частка алтара. Люд жа талопіў вочы на алтар, ніжняя частка якога — антэпендыум — была, мабыць, прывезеная з самога Рыма - з рэдкім майстэрствам на металічных пласцінах, упрыгожаных яшмай і лазурытам, выбітыя сцэны з жыцця Хрыста і апосталаў (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 61). Анучнік м. Той, хто збірае анучы (паношаныя рэчы, старое адзенне) або скуплівае іх у абмен на якія-н. тавары. Праходзілі праз Пасадзец розныя людзі: дзегцяры, анучнікі, карабейнікі-пешаходы (3. Бядуля ТСБМ, I, 239). Апаведаніўк м. Апавяданне. He падумайця, людзі добрые, што ў апаведаніўку гэтым хітрая, пляцень мастацкі... He! (М. Гарэцкі. Рунь - Р, 3). Ападак м. (разм.). Той, хто выракся сваёй мовы, культуры, традыцый і звычаяў. — Менавіта вы [генерал] якраз і ёсьць гэты аджылы архаізм, дарма што носіце саеецкую хворму. Вы ведаеце, як вас тут клічуць, - ападак! (М. Цэлеш. Ападкі - ХБ, 115). Апанча і епанча [ст.-бел. епанча, апонча, опанча, опончсг, тур. japundza\ ж. Старажытнае верхняе адзенне ў выглядзе доўгага шыро
Дадатковыя словы
антепандйя, антепедйя, антепендйя
10 👁