Прыймовы, прым. Прыёмны. Ён [Кузьма] прайшоў па прыймовай залі (М. Цэлеш. «Янка сеяў – людзі жалі» – ХБ, 129).
Прыказчык м. Наёмны служачы ў купца або ў гандлёвай установе, які выконваў даручэнні гандлёвага характару, а таксама па даручэнні гаспадара займаўся гандлем у магазіне; прадавец. [Бацька] наймаўся ў лясных купцоў прыказчыкам пры сплавах (З. Бядуля – ТСБМ, IV, 435). І прыказчыкі на адну морду – усе нахабныя пысы (У. Караткевіч. Зброя – ЧЗ, 310). – Хоць пару фунтаў [хлеба], Мікалай Ігнатавіч, – папрасіла [Ганна] .. маладога рухавага прыказчыка (Ц. Гартны – ТСБМ, IV, 435). Вёз мармур прыказчык, вёз і ўсё скардзіўся. Маліўся прыказчык, ставіў свечы-ахвяры Міколу-Цудатворцу (В. Іпатава. За морам Хвалынскім – МХ, 227). ..прыказчык фабрыкі Новавых, гаворыць, што ў яго за выключэннем святочнага дня ўсе рабочыя пад строгім наглядам (У. Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага – Н, 167). Не пахваляцца гутнікі і добрымі прыказчыкамі ад фабрыкі (Я. Купала. З гуты «Залессе» – Зб. тв., VII, 193).
Прыказчыкавы, прым. Які мае адносіны да прыказчыка. – Ды глядзіце, чаго там, – і Сураў узяў «за фук» прыказчыкаву дамку (У. Караткевіч. Зброя – ЧЗ, 311).
Прыкраса ж. Упрыгожанне. [Багіня:] – .. прывозілі вам бронзавае аружжа і літыя прыкрасы, маляваныя урны і рэзаныя фігуркі (В. Ластоўскі. Прывід – Тв., 11).
Прылбіца [ст.-бел. прилбица, прильбица; польск. przyłbica] ж. Шлем, шышак, місюрская шапка ці лабавая частка шлема. На прылбіцы пяць страусавых пёраў (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна – АД, 321). Вартавы ля вежы, падобны да вялізнага майскага хрушча ў сваім карычневым каптане са скураным шчытом на грудзях і шлеме з пушыстай заечай прылбіцай (там жа, 358).
Прылобак м. Пад'ём ці выемка; пакаты, спадзісты ўступ. Яшчэ даліна была цёмнаю, і толькі на прылобку ўзвышша гарэлі золатам вяршаліны ялін (В. Іпатава. Альгердава дзіда – АД, 530).
Прылялеяць зак. (нар.-паэт.). Прынесці, вярнуць. [Яраслаўна:] – О Днепру Славуцічу! .. чоўны лялеяў ты на сабе Святаслаўлевы к войску Кабякаву. Прылялей жа й мужа майго да мяне, каб рана я слёз не ссылала на мора к яму! (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым – Зб. тв., V, 245). [Яраслаўна:] – О Днепра Славуціч! .. О, мне прылялей жа, Ўладару, ў харомы Саколіка-мужа З зямлі незнаёмай (там жа, 274).
Прымас [ст.-бел. примасъ, прымасъ – кіраўнік духавенства; лац. primas] м. У Польшчы – старшы ксёндз, які меў права кіраваць Польшчай, пакуль не выберуць караля. Найперш там каралеўска здароўя
86 👁