Старонка 404
◀ / 658 ▶
нага, а потым дае ім пасаг ды спіхае замуж за сваіх халуёў? (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім – КС, II, 88). Пераборка ж. Перагародка. У Зенькавай хаце за пераборкай была канцылярыя таго сельсавету (М. Цэлеш. У імя догмы – ХБ, 24). Перавясла н. Саламяны жгут для завязвання снапоў, кулёў і пад. / у параўн. [Старац]: Ганьба таму чалавеку, што рукі апусціць, як перавяслы, і чакае, пакуль сама доля к яму прыйдзе ў хату... (Я. Купала. Раскіданае гняздо – Зб. тв., VI, 335). Перажагнацца зак. Перахрысціцца. Запанавала маўчанне. Потым стары Кандраці павольна перажагнаўся (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім – КС, II, 301). Перажагналася прыткім рухам рукі й кончыкам хвартуха выцерла сухія вочы (М. Цэлеш. Пёрка й іншыя – ХБ, 92). Чалавек перажагнаўся на далёкія.. вежы з крыжамі, павольна абцёр рукавом з ілба пот і ўзяўся за работу (К. Чорны – ТСБМ, IV, 181). Перажагнаць зак., каго–што. Перахрысціць. Полаз разліў віно ў шклянкі, жартаўліва перажагнаў іх: – Выйдзі, нячысты дух... – і падняў сваю шклянку (І. Шамякін – ТСБМ, IV, 181). Перакладныя мн. Экіпаж з коньмі, якія змяняюцца на паштовых станцыях. Па шырокай магістралі насіліся самыя незвычайныя экіпажы, зробленыя ў майстэрнях Лондана, Парыжа, Вены і майстрамі дамарослымі, – гітары, дрожкі, брычкі, кібіткі, тарантасы, вазкі, перакладныя (У. Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага – Н, 125). Перамытнік [польск.] м. Кантрабандыст. – Ён нас у перамытнікі ўпісаў; за мяжу, кажа, хадзілі, разам з таварам весткі пераносілі?! (М. Цэлеш. Дзікі вецер – ХБ, 56). У такое надвор'е толькі злодзеям добра ды перамытнікам: да раніцы й знаку не застанецца ад сьлядоў... (там жа, 54). Пераступень м. Расліна брыонія (пярэступ), якая раней расла на пэўных тэрыторыях Еўропы. [Істр] сам збіраў на лугавінах чабор і піў чароўныя слёзы пераступеня, для чаго з вечара рабіў на каранях незвычайных гэтых раслін надрэзы, і ніколі не ленаваўся скрэбсці белыя карані драўлянай самшытавай лыжкай, цярпліва дастаючы змесціва (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў – АД, 74). Пергамент м. Спецыяльна апрацаваная скура жывёлы для пісьма (да вынаходніцтва паперы), а таксама рукапіс на такім матэрыяле. Ноччу ён [Агапій] пайшоў у свой пакой, дзе трымаў кнігі і запісы, але замест таго, каб перачытаць Эклезіяста, як хацеў, перагарнуў калярова-ўзорыстую старонку там, дзе кінаварам выведзеныя блішчэлі на цвёрдым пергаменце Саламонавы словы пра жанчыну, чые грудзі, падобныя да вінаградных гронак (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў –
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 658 ▶