Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
Пелік м. Пасудзіна для мёду...не калыхаўся калматы быльнёг ля дарогі, прарэзанай коламі фурманак, што везлі і везлі з палёў у маёнтак амфары з пшаніцай, алеем, гідрыі з пітной вадой, пелікі з мёдам, сушаныя фінікі і вінаград (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 161). Пенні н., нескл. Старадаўняя англасаксонская сярэбраная манета (з канца XVIII ст. - медная, а з 1860 г. - бронзавая); пенс. Таму ляжаць у княжацкай казне дэнарыі і пфенінгі, пенні і дырхемы (В. Іпатава. За морам Хвалынскім - MX, 41). Пенснэ н., нескл. Акуляры, якія не маюць завушнікаў і трымаюцца на пераноссі пры дапамозе спружынкі. 3 другога [боку] - прыстаў у залатым пенснэ, з пагонамі, зь вялікім шнурам праз грудзі і з шабляй (М. Цэлеш. Курылка - ХБ, 261). 3 другога канца калідору, супрацьлежнага таму, адкуль узяўся Корзюк, набліжаўся выцягнуты, як струна, вышэйшы яшчэ за Корзюка, стары і ў пэнснэ, прафэсар (М. Сяднёў. Раман Корзюк - К, № 5-6, 27). Пенязь [ст.-бел. пенязь, пенезь', польск. pienigdz с.-в.-н. pfennig] м. Манета, грашова-лікавая адзінка і сукупны тэрмін для пазначэння грошаў у Вялікім княстве Літоўскім у XIV-XVI стст. і Рэчы Паспалітай у XVI-XVII стст. (была ніжэйшай дробнай адзінкай трохступенных сістэм грашовага ліку: капа - грош - пенязь; рубель — грош — пенязь; раўнялася 1/10 гроша, па іншых звестках адзін грош складаўся з 40 пенязяў). [Радзівіл:] - А вы гатовы ахвяраваць Айчыне свае пенязі (В. Чаропка. Храм без Бога - Хр., 140). Ён [начальнік варты] паслаў аднаго з варты, і той, спалохана мармычучы замовы, пацёгся ўверх, відавочна баючыся зайсці аднаму ў пакой вешчуна, і неўзабаве вынес мне мой вялікі пацёрты кашэль з пенязямі (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 364). Шварна разам з іншымі жрацамі паднёс да кола чорнага пеўня, які спалохана драў у паветры рагавістымі кіпцюрамі і тапырыў каляровыя пёры на хвасце, а таксама сярэбраныя пенязі і вялікі залаты чэшскі грош (там жа, 412). [Цыганка:] - Сапраўднай цыганкай ты была, ні пенязя ад нас не ўкрыла, сабе не ўзяла (В. Іпатава. Гайна і Мікаш - MX, 331)...я чуў, што недзе дасталі з зямлі зачараваныя скарбы, і калі нехта ўзяў з іх толькі пенязь, таму нейкая хвароба скруціла абедзве рукі (Ян Баршчэўскі. Апавяданне шостае. Плачка. - Выбр. тв., 168)...яка шалёны прыпаў да алтара, на якім было поўна пенязей (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 277). Пепіньерка [фр. реріпіеге - пітомнік, рассаднік] ж. Дзяўчына, якую пасля заканчэння жаночай сярэдняй навучальнай установы пакідалі там жа для педагагічнай практыкі, што было асабліва пашырана ў царскай Расіі. Маральнасць імператара, які перабірае пепіньерак са Смоль
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
13 👁
 ◀  / 658  ▶