Паўрублёўка ж. (разм.). Манета (паўрубля). Адзін з вас, паночкі, хітрыя галоўкі, На доктара выйдзе і будзе? няшчасных схварэлых цягнуць паўрублёўкі, Лячыцца ў яго будуць людзі (Я. Купала. Песенька пра некаторых маладых людзей - 36. тв., I, 50). Паўстанец м. Удзельнік паўстання. Гібелі калісь вашы ў турмах пад царам Паўстанцы, Славацкі, Міцкевіч — Сягоння пад Польшчай нявіннай ахвярай Гібее ў турме Тарашкевіч (Я. Купала. Суд ідзе — 36. тв„ IV, 215). Паўталера [польск.] м. Старадаўняя сярэбранаяманета. [Паўлінка]: А на печы, на лучыне, Дзеўкі грошы палічылі; Налічылі паўталера Дый купілі кавалера (Я. Купала. Паўлінка - 36. тв., VI, 217). Паўтарасажнёвы, прым. Велічынёй (таўшчынёй) з паўтара сажня. ..у гэты час цераз паўтарасажнёвую сцяну агароджы, на якой турэмны двор, саскакваюць адна за адной бязгучныя ірухавыя постаці... (Э. Самуйлёнак - Ск., 15). Паўтраця, ліч. кольк., нескл. (разм.). Два з паловай. Свінчо невялікае ды худаватае, так пуда на паўтраця можа (К. Крапіва - ТСБМ, IV, 125). Паўфунта н. Палова фунта. Сымон таксама вярнуў паўфунта цукерак і фунт абаранкаў (А. Чарнышэвіч - ТСБМ, IV, 125). Пахлебства [польск.] н. Ліслівасць. Мне не трэба багатых другоў: Даўно знаю пахлебствы я іх (Я. Купала. Чаго б я хацеў - 36. тв., I, 22). Паходня [польск.] ж. Пераносная свяцільня ў выглядзе ліхтара на доўгай палцы або наматанага на канец палкі прасмоленага пакулля; факел. Вароты расчыніліся, запалала паходня (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд — ТЖ, 154). Грукаталі, падскокваючы на камянях, гарматы, вецер ірваў полымя паходняў (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 170). 1, як прадчуванне, чырванела, бегла па пяшчотнай скуры вадкая барва ад паходняў (У Караткевіч. Зброя - 43, 327). На двары, у падмёрзлым снезе, пераступалі капытамі коні, рыпелі палазы. Асветленыя ліхтарамі і паходнямі, сноўдалі сюды-туды людзі (У. Караткевіч - ТСБМ, IV, 131). Людзіраспалілі вогнішчы, бегалі вакол іх з паходнямі, шумелі, крычалі, стралялі ў паветра, пускалі ў вячэрняе неба ракеты, каб напалохаць іх [зуброў] і разагнаць, але ўсё было дарэмна (В. Вольскі - ТСБМ, IV, 131). Яна [Дабранега] ішла пад няроўным трывожным святлом паходняў, якія заўсёды гарэлі ў цераме (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 173). Яны [дружыннікі] павінны былі па знаку князя запаліць паходні і кінуць іху загадзя нарыхтаваныя, аблітыя смалою кучы дроў, якімі былі абкладзены церам, царква (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 275). // перан...гасне паходня старая, — Новую заўтра распаліць народ (Я. Купала. Песня мая - 36. тв., III
Дадатковыя словы
сажня...у
8 👁