біржы, хоць праўду кажучы, маю ўсяго два паўімперыялы і толькі дзіўлюся, якія гэта цуды робяцца ў маёй шуфлядцы: учора я меў 17 р„ сёння 16 р. 80 к., а месяц таму меў я 15 р., нічога не прыбаўляючы і не адымаючы! (Ф. Багушэвіч. Яну Карловічу - Тв., 185). Паўкапы ж. Мера збожжа: палова капы. Злажыў [мужык] торпамі ў таку Скарб — снапы: Акалоту ў кутку 3 паўкапы (Я. Купала. Прыйшла восень... - 36. тв., I, 175). II Адзінка лічэння: трыццаць. Аўтараў набралася больш, чым хто мог чакаць. Адных нататкаўартыкульчыкаў напісалі з паўкапы (У. Дубоўка - ТСБМ, IV, 117). Паўкварты (разм.). ж. Мера вадкіх і сыпкіх рэчываў, роўная палове кварты (прыблізна 0,35 л). [Навум]: А штоб даказаць, што к табе нічога не маю, то пойдзем да Іцкі, пастаўлю паўкварты, там пазнаемся ляпій: бо ты мне штось вельмі к сэрцу прыпала (В. ДунінМарцінкевіч. Ідылія — Тв., 31). Вознаму — то працы гарэлкі паўкварты (В. Дунін-Марцінкевіч. Пан Тадэвуш - Тв., 448). «О, колькі гора з водкі ў нас! Хто 3 ёй не стаў гол, як той кол?» — Сказаў 3 павагай Апанас, Паўкварты ставячы на стол (Я. Купала. Святая праўда - 36. тв., II, 327). Пад вечар маці напякла салодкіх пернікаў, пастаеіла на стол вяндліну і паўкварты мёду (С. Александровіч — ТСБМ, IV, 117). [Лабановіч:] - Вось, бабка, тры рублі. Пашлі Піліпа ў манапольку, няхай возьме паўкварпіы (Я. Колас — ТСБМ, IV, 117)...некаторыя гарадзенскія касцёлы ды цэрквы вымушаны абяцаць у час службы на ўсеначнай кожнаму прыхаджаніну паўкварты (А. Карпюк. Белая дама - БД, 324). Мамка!Іты ж дзядзьку частавала таксама - яечняй і паўквартай (Я. Колас - Ск., 96). Паўкватэркі ж. Тое, што паўкварты. Паставіў чарку на найбольшую мерку - прыблізна з паўкватэркі - і наліўу яе агністай вадкасьці (М. Цэлеш. Хмары над Бацькаўшчынай - ХБ, 8). Паўмілі ж. Палова мілі. За сталом він заморскіх крыніца цякла, Бегла музыка ўкруг на паўмілі (Я. Купала. Курган - 36. тв., V, 72). Аказалася, коміт спыніўся, не даехаўшы паўмілі да поля, дзе ў гонар прыезду гаспадароў збіраліся ўрачыста сеяць пшаніцу (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 162). Паўморга м. Былая мера зямлі, роўная палове морга. Уся гаспадарка Яўмена складалася з паўморга пясчаніку, на якім «раслі» хіба толькі камяні (X. Жычка - ТСБМ, IV, 119). Паўпэрука ж. Кароткі парык. [Сабковіч] (Круціцца па пакоі.) Паўзірайся, сястрыца... Цяперака, як прычаплю паўпэруку, мая Адэльця напэўна з радасцю пойдзе за мяне... (В. Дунін-Марцінкевіч. Залёты — Тв., 136). Паўпядзі ж. Палова пядзі. Мы на свае вочы бачылі гэты пояс, краталі рукамі. Шырынёй ён будзе з паўпядзі, сшыты з белага льнянога палатна (Л. Дайнека. След ваўкалака - МКВ
3 👁