Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
Паўвярсты ж. Палова вярсты (0,53 км). Шураўжо адышоўся з паўвярсты, беручы кірунак, процілеглы сонцу (I. Навуменка - ТСБМ, IV, 113). [Агата]: Тудэма-сюдэма, куды тут садзіцца! Ноч на дварэ, кабыла за плотам, паўвярсты да дому, а гэты, тудэма-сюдэма, начніца касавокая, не вытрываў, каб людзям не нарабіць уночы неспакойства (Я. Купала. Паўлінка - 36. тв., VI, 194). Паўганок м. Палова ганка (гл. ганок). 1 бачыць Рыгор — паўганок канюшыны яго стаптана — адны капыты ды падсохлыя конскія яблыкі (К. Крапіва. Людзі-суседзі - 36. тв., IV, 28). Паўгарца м. Палова гарца; карэц (для піцця) (1,78 л). «Піце, дзеці! Піце, ліце! 3 панамі такімі Можа, йшчэ раз сустрэнемся, Йшчэ раз пагуляем!» I з паўгарца адным духам Залязняк куляе (Я. Купала. Гайдамакі - 36. тв., V, 460). У трох гаршках было ўжо на паўгарца пораху (Я. Колас. Ванька Кудлаты - ТС, 188). Паўгарцовы, прым. Які мае адносіны да паўгарца. Яны добра ведалі гэты паўгарцовы срэбны коўш, на якім было выразана тры сэрцы з надпісам Gorda fidelium (сэрца прыяцеля) (3. Бядуля — Ск., 56). Паўгрош м. Манета вартасцю ў палову гроша. Купец - вёрткі, вузкатвары і тонкі, як ласіца-куніца, адлічыў за шэсць бочак купленага паўгрошамі (В. Іпатава. Гайна і Мікаш - MX, 327). Але небагатай была спажыва: жменя літоўскіх паўгрошаў і сярэбраны талер (там жа, 333). - Ведаеш, бацькаўмяне, калі п'яны, надта добры. Дае пенязі і аднойчы нават даў паўгрош (В. Іпатава. Чорная княгіня - MX, 241). Паўгрыўні ж. Грашовая адзінка, роўная палове грыўні...не таргуючыся, заплаціў купцам паўгрыўні, каб давезлі да стольнага Полацка (У. Арлоў. Дзень, калі ўпала страла - МКГ, 9). Паўдзесяціны ж. Былая мера зямлі, роўная палове дзесяціны. Усёй зямлі ў.. [Дразда] было толькі паўдзесяціны (М. Паслядовіч — ТСБМ, IV, 114). Паўдзённа-ўсходні, прым. Паўднёва-ўсходні...у паўдзённа-ўсходняй частцы былога Барысаўскага павету, 6. Менскуй губэрні (цяпер Магілёўская вобласць), захаваліся сьляды нейкага старажытнага гораду (М. Цэлеш. Летапісная Няміза і ейнае мейсца на мапе - ХБ, 222). Паўжупан м. Кароткі жаночы жупан. I не вытрываў Мікаш, купіў радзільніцы падарунак: паўжупан з сіняга коленскага сукна, абшыты жоўтым шаўковым шнурам (В. Іпатава. Гайна і Мікаш — MX, 328). Паўзлоты м. Даўнейшая польская грашовая адзінка. — Хаім, люльку на ў задатак, -Дай мне царскага віна, Дай мне булку на паўзлоты, Ды прыпраў мне селядца! (Я. Колас. Панас гуляе — ТС, 189). Паўімперыял м. Руская залатая манета вартасцю 5 рублёў (з 1897 г. 7,5 рублёў). 3 п. Аляксандрам часамі бачымся і гутарым пра выбрыкі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пяны
4 👁
 ◀  / 658  ▶