Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
Паўаршына м. Палова аршына (35, 13 см). - Вось тут ход у падзямельле, - сказаў мой правадыр і пачаў рукамі адгартаць насыпаны на добрага паўаршына друз (В. Ластоўскі. Лябірынты - Тв., 83). — От які сусед мне папаўся, Андрэй, — гаварыў па дарозе Сымон. - Свінушнік пабудаваў, дык на паўаршына ў маю сядзібу ўлез (А. Чарнышэвіч ТСБМ, IV, 113). Па кутках і столі Павуціння густа, Гразі на падлозе Ў паўаршына луста (Я. Купала. Гутарка аб кепскай гаспадыні - 36. тв., IV, 172). Паўасміна і паўасьміна ж. 1. Палова асміны; паўтара пуда. Намачыў non аўса з паўасміны Ды занёс яго на лядзіны (Я. Колас. Як non зрабіўся авіятарам - ТС, 188). Сеў жыдоку нас у вёсцы, Пры гасцінцы, пры дарожцы. Меў ярмулку, трэпкі, цыцэль, Ў балахоне новы гіцэль, Шэсць дзяцей ад жонкі Рохлі, Паўасьміны меў картохлі (Ф. Багушэвіч. Смык беларускі - Зан., 431). 2. Пасудзіна, якая служыла для вымярэння сыпкіх рэчываў. А пад паветкаю прылады: Вазок, калёсы, панарады, Старыя сані, восі, колы I вулляў некалькі на пчолы, Яшчэ някончаных; судзіна, Стары цабэрак, паўасміна (Я. Колас. Новая зямля - ТС, 187-188). Прыходзіць да Паўлюка Сцёпка пазычыць паўасьміны (Я. Колас. Тоўстае палена - ТС, 188). Паўасмінка ж. Драўляная пасудзіна, у якой змяшчаецца паўасміны збожжа. Нагінаецца стары, каб высыпаць паўасмінку падсеянага ячменю ў мех (К. Крапіва. Мядзведзічы - 36. тв., IV, 152). Паўвалока ж. Былая мера зямлі, роўная палове валокі (10,5 га). Я буду працаваць на той паўвалоцы зямлі, якую і буду прасіць вас пакінуць за мною... (М. Чарот — ТСБМ, IV, 113). Як бліжэйшыя сваякі, яны арандавалі Гарасімаву паўвалоку па чвэрці кожны (А. Чарнышэвіч ТСБМ, IV, 113). [Госць]: I лес ёсць? [Адольф]: (абціраючы хустачкай лоб). А як жа - ёсць; з паўвалокі, калі не болей. Соснаў сасонку! (Я. Купала. Паўлінка - 36. тв., VI, 212). [Хадыка:] - Жывуць тут людзі багачамі — Ядзяць іх мухі з камарамі! - На паўвалоках і скупых, Калі даўно сядзяць на іх (Я. Колас. Новая зямля — ТС, 188). Паўвалочка ж. Памянш. да паўвалока. [Госць]: I сенажаць ёсць? [Адольф]: Ёсць, ёсць! Had самайрэчкай, таксама з паўвалочку. Мурог, як шафран. [Музыка]: Дык у пана ўсяго з паўвалочку ворнай зямлі? (Я. Купала. Паўлінка — 36. тв., VI, 21)...ўсю ворную зямлю Глябовічаў — паўвалочкі балоцістай глебы — здаўна арандаваў шляхціц Чэслаў Хомік (М. Віж. Лабірынт - Л, 139). Паўвератня м. Старая народная мера зямлі (адлегласці); nanoBa вератня. Папрабаваў быў Пятрусь цягнуць дадому адны драбіны і нават працягнуў іх з паўвератня (Я. Колас. Кірмаш - 36. тв. у 12 т., IV
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
7 👁
 ◀  / 658  ▶