Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
патоку слёз, перарываючы голас, Якім кляўся, прысягаў, прасіў (М. Нікановіч - ТСБМ, IV, 103). Патомны, прым.: о Патомны час - будучыня. Многім, надта сынаўцам Таўцівілу і Эдзівіду ды іхняму дзядзьку Выкінту, гэта не падабаецца,.. яны хочуць бачыць свой патомны час іншым, незалежным (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона - КРЗ, 218). Патрава [ст.-бел. nompaea] ж. Ежа, страва. На сталох — сьляды патравы: Хлеб, агрызкі селядцоў (Я. Колас. Сымон Музыка - CM, 88). Скончан дзень. За стол паселі - Дужая сямейка! Незайздросная патрава: Бульба ды куцейка (Я. Колас. Сялянская рада - ТС, 186). Пад мяснымі і расольнымі патравамі стаялі спецыяльныя срэбныя фаеркі, у якіх вясёлкавымі агнямі гарэў спірытус, каб яда не астыла (3. Бядуля. Салавей - Выбр. тв., 87). Патронка ж. Апякунка, заступніца. Яна [Жывена] успомніла радкі з «Хранаграфіі» Псела, дзе той апісваў апошнія гадзіны царавання прыёмнага сына імператрыцы Зоі Міхаіла Пятага, які замест удзячнасці саслаў сваю патронку на далёкі востраў і быў за гэта пакараны гараджанамі (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД,185). Патрыцый м. 1. Прадстаўнік радавітай знаці, арыстакрат у Старажытным Рыме. Яны [князі] і гарады будавалі, і татараў білі, і народам кіравалі, ды мала гэтага здалося - яшчэ свае роды ад рымскіх патрыцыяў вывелі (В. Чаропка. Храм без Бога - Хр., 97). Сатурн - бог патрыцыяў (В. Ластоўскі. Лябірынты - Тв., 97). // Пан. Утварыліся патрыцыі (паны) і плебейцы (мужыкі) (В. Ластоўскі. Лябірынты —Л, 97). 2. У сярэднявечча - прадстаўнік гарадской (купецкай) арыстакратыі. Таму кожнаму патрыцыю даводзілася штогод аднаўляць дазвол на гандаль уласным таварам (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 189). Патрыярх м. Старэйшына роду, родавай абшчыны. Прычым патрыярхі неахвотна выпушчалі каго-колечы зь сям'і, і сем'і разрасьліся да 100-200 душаў (В. Ластоўскі. Лябірынты - Тв., 95). Патрыярхат м. Эпоха, якая змяніла матрыярхат да перыяду распаду першабытнаабшчыннага ладу. Але сем'і пачалі множыцца і бацькі мала-памалу ўстанавілі патрыярхат, неабмежаваную нічым уладу галавы сям'і надусімі сям'янамі (В. Ластоўскі. Лябірынты — Тв., 95). Патэфон [ад назвы фр. фірмы «Pathe» і фон] м. Партатыўны грамафон з гукаправодам унутры скрынкі (быў створаны ў пачатку XX ст. у Францыі, у сярэдзіне XX ст. выцеснены электрафонамі). Патэфоны граюць ім [дзецям і ўнукам]. Радыё іграе; He было ў жыцці маім Гэтакага раю (Я. Купала. Як я малада была... - 36. тв., IV, 281). I За
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

семі, сямянамі, сямі
4 👁
 ◀  / 658  ▶