Пасыўны, прым. Пасіўны. У палітыцы ён [Кузьма] мала кеміў і наагул быў чалавекам пасыўным, але сярод студэнтаў вылучаўся здольнасьцямі (М. Цэлеш. «Янка сеяў - людзі жалі» - ХБ, 118). Пасэсар [ст.-бел. посесорь, поссессорь; польск. posesor, ад лац. possessor] м. У Вялікім княстве Літоўскім, Польшчы - фактычны ўладальнік чаго-н. без юрыдычнага права на ўласнасць; часовы ўладальнік маёнтка, арандатар. Конік, быццам рак паўзе, Згадаеш па кіслай міне, Што пасэсара вязе (В. Дунін-Марцінкевіч. Гапон -Тв., 186). Тут пасэсар, арандатар, Дробны шляхціц, важны пан, Хто папіць, гульнуць аматар, Кожны міл быў і жадан (Я. Колас. Сымон Музыка - CM, 88). — Э-э, — абазваўся пан, — што ж, я пусціў цябе стаць на маёй зямлі адной нагою, а ты захацеў на ёй цэлым тулавам легчы. Не-не, мне дробных пасэсараў не трэба (К. Чорны - ТСБМ, IV, 97). /у параўн. Сваталі ж мне ў прыймы у нову хату, На зямлю ражайну і дзеўку багату; буду жыць казалі, як які пасэсар, Ездзіць парай коні, як сам пан асэсар (Ф. Багушэвіч. Мая хата - Зан., 386). Пасяленец м. У дарэвалюцыйнай Расіі - сасланы на пасяленне чалавек. [Павел Лукіч:] — Глухія нашы ваколіцы сярод непраходных балот былі.. месцам высылкі для тых, хто ў чым правініўся перад дзяржавай. Пасяленцы абзаводзіліся сем'ямі і заставаліся назаўсёды (В. Вольскі - ТСБМ, IV, 97). Паталетні, прым. Мінулагодні. - Прыпомніце вы ў мяне яшчэ паталетнюю мякіну (У. Караткевіч. Чорны замак Альшанскі - 43, 199). Патароча ж. (абл.). 1. Здань, пудзіла. Цябе агорне полаг ночы, Ты смех пачуеш патарочы, - Ці будзе водгук тваім думам? (Я. Колас ТСБМ, IV, 101). / у параўн. Снежным надзячы начлегам, Пасыпае [папаўзуха-завіруха] сном і снегам, Лазам лезе ў сэрца, ў вочы, Зазірае патарочай (Я. Купала. Паязджане - 36. тв., IV, 44). 2. Перан. Пра асобу. [Юлія] (убок): Чую, гэты патароча заляцацца ка мне хоча (В. Дунін-Марцінкевіч. Ідылія - Тв., 55). Патвар [ст.-бел. потварь — паклёп; польск. potwarz] м. Уліка. -Дзе доказы маёй віны, дзе патвар? Адкажы, вашамосць! (В. Чаропка. Храм без Бога - Хр., 95). Паток [ст.-руск. потокь - выгнанне, ссылка, зняволенне] м. 1. Выгнанне. — Што выбіраць будзеш? Абешанне, або тыдні два ва ўсніяным квасе, каб шкура мацнейшая была, цг сляпымі васу паток? (У. Караткевіч. Чорны замак Альшанскі - 43, 164). 2. Рабаванне, разбой. Усё было аддадзена на паток (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды — ЖЖ, 182). Патока ж. Паток. // перан. I скрозь па асфальце, куды бмы ні ехалі, Пшаніцы і жыта патока плыла (М. Лужанін - ТСБМ, IV, 103). I скрозь
Дадатковыя словы
семямі
4 👁