Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
пастрыжнымі братамі імкнуліся зрабіць сваіх сыноў сем'і, якія сябравалі паміж сабой, каб у далейшым гэта сяброўства прадоўжылі іх дзеці). Бачыш ты свайго пастрыжнога брата? Абдыміцеся першымі мужчынскімі абдымкамі (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 76). Пастыр м. 1. Пастух (паэт.). Пастыр стадка ў none гоніць і пяе. Дзе ж кароўкі, валы, коні, Дземае? (Я. Купала - ТСБМ, IV, 92). Жывёла пужліва 3 поля пляцецца, Пастыр жаласліва Дзьме на жалейцы (Я. Купала. Нядзеля - 36. тв., V, 229). Скубець скаціна, а пастыр Пасе, пільнуе ад ваўка (Я. Купала. Пры скаціне - 36. тв., I, 310). II перан. Кіраўнік. Пастыр лютага статка, люцейшы яшчэ за пасомых (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўсяўГародні-Выбр. тв., 347). [Святазар:] -Значыць, дзіця маё, ты не зможаш быць сапраўдным пастырам — пастухом для авечак. Пастыр павінен быць жорсткім (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 291). 2. Свяшчэннік як кіраўнік паствы - веруючых якой-н. царквы; прыхаджан. — Нядрэмны промысел божы сапраўды ўздае кожнаму па заслугах, бо ён бесперастанку абыходзіць сусвет і строгім вокам сочыць за намі, - падтрымаў слова пастыра друнгарый Васіль (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 201). Пастыр княстеа [біскуп Войцех Табар], які толькі і думае, як вырваць у праваслаўнай царквы кавалак (В. Чаропка. Храм без Бога - Хр., 96). Пастыроў, прым. Тое, што пастырскі. Вялікілуг — ні слова'. - Траву з мохам родзіць: Труба пастырова На чым свет заводзіць (Я. Купала. Нядзеля - 36. тв., V, 222). Пастырскі, прым. да пастыр (тут у I знач.). Яшчэ і сонца неўзышло Людзей на днеўны труд будзіць, — Тру-гу, тру-гу! на ўсё сяло Труба пастырская гудзіць (Я. Купала. Пры скаціне - 36. тв., I, 309). Гукі бяроставай пастырскай трубы, нібы спевы паляўнічага ражка, зычна разліваліся ў бары (3. Бядуля - ТСБМ, IV, 92). Пастырства н. Дзейнасць пастыра (тут у I знач.). Згэтуль выходзіў Апалён, які займаўся тут пастырстеам (В. Ластоўскі. Лябірынты Тв., 94). Пасцельнічы м. Прыдворны чын у Рускай дзяржаве XV-XVII стст.; асоба, якая ведала пасцеллю князя (цара), яго асабістай казной, майстэрняй, у якой шылі адзенне і бялізну князю (цару) і пад. Назаўтра на дасвецці Жывену разбудзілі, Перад дзвярыма тросся пасцельнічы Феафілакт (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 225). Побач з галоўным пасцельнічым Феафілактам на прыступках стаяў нізкі каржакаваты чалавек, пры поглядзе на якога Жывена ўздрыгнула (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 152). Пасцельнічы Іван зняў з князя мокрае карзно (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 38). 13a Зак
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

семі
4 👁
 ◀  / 658  ▶