Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
будаваліся паліцэйскія ўчасткі - пастарункі, па гарадах і мястэчках — гарнізонныя казармы (М. Паслядовіч - ТСБМ, IV, 88). Дэфензівы і нагайкі, Як было іў Мікалайкі: Цар - настаўнік ваш, панове! Пастарункі ды касцёлы, I ніводненькае школы Беларусам у іх мове! (Я. Колас. Панам - 36. тв. у 12 т., II, 20). Ваяводствы, староствы, павятовыя «камісаржы», войты, пастарункі - ужо адны гэтыя голыя формулы змушалі падазрона наставіць вушы і станавіцца да ўсяго гэтага скептычна, варожа, безнадзейна (Я. Колас. Дрыгва - Др., 16). Пшэбора — дзеяч з паспіарунку, He просты дзеяч - хват і зух (Я. Колас. Рыбакова хата - 36. тв. у 12 т., VIII, 33). Пастарунковы [ад пастарунак] м. Паліцэйскі. / без таго, як мак ружовы Або той восеньскі рыжок, Пшэбора, пан пастарунковы, Гарыць, як золата кружок (Я. Колас. Рыбакова хата - 36. тв. у 12 т., VIII, 35)...еду ў каменду павятовую ў мілай кампаніі суддзі следчага, кіраўніка следчай брыгады і пары пастарунковых (У. Караткевіч. Чорны замак Альшанскі - 43, 187). Пастаў м. Пара млынавых камянёў, адзін з якіх нерухомы, а другі круціцца на ім. Вецер добры быў, вятрак малоў на два паставы (Р. Сабаленка-ТСБМ, IV, 88). Пастаялец м. Той, хто часова наймае ў каго-н. жылое памяшканне, кватэру; кватарант. [Альбіне] няблага дапамагалі сыны і дочкі, усю гародніну сваю здабывала на рынку, пастаяльцы плацілі за кватэру (М. Ракітны — ТСБМ, IV, 88). Сваё нежаданне пусціць у хату пастаяльца, якому толькі і трэба, што стол ды цішыня, яна вытлумачыла тым, што чалавек — не муха, яму і паесці трэба, а не толькі сядзець за сталом і пісаць (I. Навуменка - ТСБМ, IV, 88). Невялікі радыёпрыёмнік, які прынёс быў Астап свайму вымушанаму пастаяльцу [камісару], зусім ажывіў хату (М. Лынькоў - ТСБМ, IV, 88). Пастрыгацца незак. Рабіць пострыг хлопчыку на пераходзе яго ў падлеткі (гэты звычай вядзе свой пачатак са старажытных часоў, Kani на Русі існаваў грамадзянскі пострыг — урачыстае азнаменаванне пераходу хлопчыка з дзяцінства ў падлеткавы ўзрост, прызнанне яго мужчынам, законным сынам і наследнікам бацькі і будучым членам грамадства; у гэты дзень правілі малебен, віншавалі бацькоў і садзілі хлопчыка на выбранага каня ў суправаджэнні ганаровай прыслугі: конюха, страмяннога і інш.). — Отрак Аляксандр, — сказаў пастрыжны, — ты пастрыгаешся днесь у падлеткі, як гэта загадваюць звычаі гэтай зямлі (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 76). Пастрыжны, прым.: о Пастрыжны брат — хлопчык, які адначасова пастрыгаўся ў падлеткі з іншым хлопчыкам і заключыў з ім братэрскі саюз (відавочна
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
3 👁
 ◀  / 658  ▶