Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
куюць ад'ехацьу Маскву, да Васіля Дзмітравіча па службу, a то і зусім адмовіцца ад яго з землямі, баярамі, людзьмі, пасошчынай? (К. Tapacay Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 268). Паспаліты [ст.-бел. посполитый', польск. pospolity - 1. Звычайны, просты. 2. Уст. агульны, публічны], прым. Просты....для «люду паспалітага» трэба пісаць кнігу на яго простай, зразумелай для яго мове (Я. Купала. Ліст да палачан - 36. тв., VII, 226). о Паспалітае рушэнне - шляхецкае апалчэнне ў феадальнай Польшчы і Вялікім княстве Літоўскім (Рэчы Паспалітай); асноўная форма арганізацыі ўзороеных сіл дзяржавы, заснаваная на прынцыпе, што кожны шляхціц, незалежна ад велічыні свайго маёнтка, у час вайны абавязаны адпраўляцца ў ваенны паход. Падлічвалі колькасць харугваў, якія выставіць Карона, калі кароль аб'явіць паспалітае рушэнне (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 228). Паспольны, прым. Які мае адносіны да паспольства. [Пан:] -.лы, ад шляхты да паноў, клаціне вінны павяртаць! А гэтых, шкодных пісьмакоў паспольных да ката даць! (В. Ластоўскі. Адзінокі - Тв., 109). Паспольства н. Сярэдні грамадскі слой у феадальных гарадах Беларусі (складаўся з менш заможных купцоў і рамеснікаў, падлягаў гарадскому праву, але не быў дапушчаны да ўлады і гарадскога пасаду верхнім слоем - патрыцыятам). [Пан]: Проста дзіва: ён [Скарына] навукі скончыўмнога I доктарам сябе мянуе, А сам гарнецца да паспольстea I кнігі ім друкуе?! (В. Ластоўскі. Адзінокі - Тв., 108-109). Пасталы мн., адз. пастол, м. Даўні мяккі сялянскі абутак з цэлага кавалка скуры, які насіўся з анучамі і прывязваўся да ног аборамі; лапці. Бо мог кожны запытацца, Хто, адкуль ён і куды Ідзе рана, так дасьвету, Абарваны, чуць адзеты I абуты ў пасталы? (Я. Колас. Сымон Музыка - CM, 44)... ногі ў новых пасталах ступалі лёгка (У. Арлоў. Дзень, калі ўпала страла - МКГ, 9). Раз толькі пашанцавала натрапіць на вялікія сляды скураных пасталоў (У Караткевіч - ТСБМ, IV, 87). Ледзь распрог [бацька] каня, зайшоў у хату, не ўправіўся разуць мокрыя пасталы - паявіўся Яўхім (I. Мележ - ТСБМ, IV, 87). I адзетыя [людзі] не ў кажухі — хто ў што, у рыззё, у шкуры звярыныя, абутыя ў саламяныя пасталы (I. Шамякін. Вялікая княгіня - ВК, 20). [Мацейка]: Дзяўчыначка чарнаброва Паехала ў лес па дрова, Паехала чорным бычкам, Завязаўшы пастол лычкам (Я. Купала. Прымакі - 36. тв., VI, 254). Па-старагебрайску, прысл. Па-стараяўрэйску. Раввуніўздзеў вочы ўгору. - Ваанергес — па-старагебрайску сказаў ён. — Бож-жа мой'. (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 115). Пастарунак [ст.-бел. постронокь, польск. posterunek] м. Мясцовае аддзяленне паліцыі ў Заходняй Беларусі да 1939 г. Па вёсках спешна
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абявіць, адехацьу, посполйтый, ўзброеных
6 👁
 ◀  / 658  ▶