Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
Пасаднік м. У старажытнай і сярэдневяковай Русі - намеснік князя, а таксама асоба, якая выбіралася на вечы для кіраўніцтва горадам, вобласцю. На памосце ўжо стаялі епіскап Дыянісій, пасаднік Ратша, тысяцкі Жыраслаў, найболыйуплывовыя і багатыя баяры (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 131). -Адным словам, кім сябе бачыш: ваяводаю пры князі альбо пасаднікам без князяў Навагародку? (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона - КРЗ). Пасля ён [Гердзень] усё ж спахапіўся і, дапамагаючы ўстаць, раздумаўся: «Не такая прыгожая, як Гайна, дачка Рацібора, але і я не пасаднік» (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 362). Як ніколі, прыходзілі ў Перуновы храм месцічы Крывіч-горада, прасілі ратунку ад хцівых мытнікаў, ад пасадніка, які па загаду князя браў неймаверныя падаткі з кожнага дыма — на вайну (там жа, 468). Часта прыязджалі пасаднік і галоўны муралей з Крыў-горада, і тады Гедзімін збіраў сыноў, каб паказваць ім планы хітрацоў-муралеяў (там жа, 371). Але глыбокай ноччу пасадніка полацкага разбудзілі нечаканым паведамленнем (В. Іпатава. За морам Хвалынскім - MX, 36). Пасалонь, прысл. Па сонцы. На скураным каптане, калі ўпалі на яго вогненна-зыркія водоліскі, убачыў Альгерд выціснуты на грудзях знак: крыж, канцы якога павернуты пасалонь, па сонцы (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 523). Пасконіна ж. Даматканае палатно, а таксама адзенне з такога палатна. Але былі і валхвы-чарадзеі — тыя абраслі валоссем, і адзенне іх было з грубае пасконіны, перавязанай раменнем ці проста скруткам сухіх змей альбо свяшчэнных вужоў (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 413). Пасконь ж. Тое, што пасконіна. Невысокі, рухавы, ён [Карыят] абняў мяне, а пасля, расшпіліўшы фібулу на карзне і кінуўшы аксамітавы плашч у кут, нібыта гэта была не каштоўная адзежына, шытая золатам, а пасконь, сеў за стол і, выпіўшы медавухі з зёлкамі, доўга расказваў пра ўсходнія княствы (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна — АД, 476). Паслуга ж. Павіннасць. [Ганна]: Ах! я... мяне сюды маці аддала на паслугі (Я. Купала. Эрос і Псіха - 36. тв., VII, 121). У беларускім вольным краі, 3 ярэмнай зорыўшы стараны, Царыць чужынец, а ў паслугах Хто? — Беларускія сыны! (Я. Купала. Беларускія сыны — 36. тв., IV, 51). Паслугач м. Слуга. [Хадакі:] — Ды мы, пане, хоць у паслугачы да д'ябла гатовы ісці, абы агораць капейку тую на білеты (А. Пальчэўскі-ТСБМ, IV, 78). Пасошчына [назва звязана з вылучэннем людзей па «сохах» адзінцы пазямельнага (у гарадах падворнага) падаткаабкладання] ж., зб. Пасошныя людзі (у Расійскай дзяржаве да XVII ст. так называлі датачных людзей - пажыццёва ваеннаабавязаных асоб). Ці самі мяр
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

водбліскі, дябла, збрыўшы
5 👁
 ◀  / 658  ▶