дзе сваім златакованым (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым - 36. тв., V, 243). 2. У X-XVIII стст. - гандлёва-рамесная частка горада за крапасной сцяной. Месцам канцэнтрацыі гандлёва-рамесніцкага насельніцтва з'яўлялася другая частка горада — пасад, які ўзнікаў звычайна ўздоўж берага ракі (Г. Штыхаў - ТСБМ, IV, 67). 3. Пасяленне просталюдзінаў; прыгарад, пасёлак. Але гэта яшчэ не горад, а так званы пасад — пасяленне прасталюдзінаў (X. Жычка — ТСБМ, IV, 67)...высіўся насыпны пагорак, на ім быў дзяцінец, а навокал цясніліся хаты пасада — вось дзе меліся жыць сасланыя маці і сын (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды - ТЖ, 60). 4. У вясельным абрадзе - месца (звычайна дзяжа, пакрытая кажухом), куды садзілі нявесту. Узялі матчыну хлебную дзяжу, паклалі ў яе хлеба, солі, накрылі.. кажухом - вось ён і пасад (У. Дубоўка - ТСБМ, IV, 67). // (разм.). Месца сядзення. У творчыя дні Канстанцін Міхайлавіч пакідаў свой пасад пад вязам хутка (М. Лужанін - ТСБМ, IV, 67). // перан. Становішча, месца; пасада. Занімай, Беларусь маладая мая, Свой пачэсны пасад між народамі!.. (Я. Купала - ТСБМ, IV, 67). Ён [пан] музыкам, Капельм[а]йстра меў пасад (Я. Колас - ТСБМ, IV, 67). Пасад2 м. Рад снапоў для малацьбы цэпам. На таку ляжаў пасад жыта ў 8 снапоў, паложаных па пары, каласы з каласамі (Я. Колас. Тоўстае палена - 36. тв. у 12 т., IV, 142)...ён [Пракоп] толькі што дамалаціў апошні пасад грэчкі (Я. Колас. Адшчапенец - 36. тв. у 12 т., VII, 95). Пасада ж. і пасад м. Сядзіба; прадмесце. На горцы ціхай, невысокай, Каля засценка недалёка, У бок дарогі, ў глыбі сада стаяла панская пасада (Я. Колас - ТСБМ, IV, 67)...тоўстыя вязы..чарадамі стаялі вакол пасады (Я. Колас. Старыя падрызнікі - 36. тв. у 12 т., IV, 122). Дамы, каменныя грамады, Палацы, пышныя пасады, Крутыя горы з жоўтым скатам, Пяскамі, глінаю багатым, Увесь правы бераг абступалі, У рэчцы цені іх дрыжалі (Я. Колас. Новая зямля - ТС, 185). / у параўн. Had рэчкай гэты луг мурожны, дубоўразвіслых цэлы pad, I буслаў бом, стары заможны, Як той пасэсарскі пасад! (Я. Колас. У палях Беларусі-ТС, 184). 0 Новы ўзнесць пасад (інд.-аўт.) - пачаць новае жыццё. Ці жыць далей ў няволі, Ці разжыцца новай доляй, Новы ўзнесць пасад (Я. Купала. Час! - 36. тв., IV, 17). Пасаджоны, прым. Які выконваў ролю бацькоў жаніха або нявесты ў вясельным абрадзе. Увогуле мусіла пакорліва маўчаць і пабначальвацца пасаджонай маці (I. Шамякін. Вялікая княгіня - ВК, 34). Княгіня Ефрасіння яшчэ ў Маскве была абвешчана пасаджонай маці (там жа
Дадатковыя словы
зяўлялася
3 👁