Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
адзін прыгажун паручнік Кулакоўскі быў у параднай вайсковай форме, пры зороі (I. Дуброўскі - ТСБМ, IV, 62). Жандарскі паручнік Мусатаў уласнай персонай завітаў у Загоршчыну (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 90). - Ці паэт - не ведаю. A што паручнік — добра помню. Афіцэр быў неблагі. Толькі свавольны і непаслухмяны (там жа, II, 249)...адчыніліся ў нашай каморы дзверы, і той паручнік з крывым носам, што да нас прыстаўлены быў, з парога, быццам ерыхонская труба, раве: «Карпач, пся костка! Князь Геранім да сябе патрабуе!» (У. Арлоў. Міласць князя Гераніма - МКГ, 186-187). Паручнік, у дзвярах стоячы, таксама даслухаў і Васіля Ветра да князя павёў, нібы за тое, што Васіль гучней ад усіх рагатаў (там жа, 200). Паручнік адказваў насцярожана (М. Віж. Лабірынт - Л, 39). Паручнік Далін злы, сярдзіты, Хоць з віду і спакойны ён (Я. Колас. На шляхах волі — 36. тв. у 14 т„ X, 370). Парфіра ж. Мантыя, якую адзяваў манарх ва ўрачыстых выпадках; сімвал манаршай улады. He здабыў ты ні парфіры, Hi вянка (Я. Колас. Дучэ - 36. тв. у 12 т., II, 387). Парфіраносны, прым. (паэт.). Адзеты ў парфіру; велічны. Іпрад малодшаю сталіцай Старая змеркнула Масква, Як перад новаю царыцай Парфіраносная ўдава (Я. Купала. Медны коннік - 36. тв., V, 353). Пархума [ст.-бел. парфума, перфума, перхума', фр. parfum] ж. Парфума. // перан. Пах. Сена ляжала і ў копах, ад яго пахла размаітымі пархумамі траў (М. Цэлеш. Хмары над Бацькаўшчынай - ХБ, 13). Парцэляцыя ж. Падзел панскай зямлі на шнуры. Губернатар купіўмаёнтак (льготный), Ружанку ў Лідскім (павеце), цудоўны за 30 тысяч, да 600 дзесяцін ворнай зямлі! Парцэляцыя ў нас амаль усюды спынілася (Ф. Багушэвіч. Ірэне і Яну Карловічам - Тв., 187). Па-рыцарску, прысл. Гераічна...імкненні і намыслы ў іх па-рыцарску высакародныя (М. Віж. Лабірынт - Л, 313). Пасавіска [ст.-бел. пасовиско', польск. pasowisko} н. Выган. У Пушчы — найстражэйшы догляд за пасадкамі і спелымі лясамі, за гнёздамі, норамі, пасавіскамі, вадаёмамі — за ўсім, што складае стракаты калейдаскоп яе жыцця (У. Караткевіч. Зямля пад белымі крыламі - ЗБК, 59). Пасад1 м. 1. У рускіх княствах у X-XVI стст. — крэпасць. // Княжаскае ўладанне... давялося Міндоўгу, пакінуўшы новагародскі пасад, вяртаццаў свой стольны горад Руту, у маленькае сваёродавае княстea (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 51). У 987 годзе Ўладзімер перадаў полацкі пасад свайму сыну ад Рагнеды — Ізяславу (М. Цэлеш. Летапісная Няміза і ейнае мейсца на мапе - ХБ, 217). // Трон як сімвал улады. Галіцкі Асмамысле Яраслаўле! Высока сядзіш ты на паса
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зброі, пасовйско
5 👁
 ◀  / 658  ▶