Паракіманен м. Начальнік службы асабістых пакояў імператара. Неўзабаве да іх [коміта і дзяўчыны] спусціўся сам паракіманен Канстанцін (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 215). Паранак [польск.] м. Раніца. He судзіла ты мне, доля, Быці рэчкай сярод скалаў, У якой яна бы вочкі На паранку умывала (Я. Купала. He судзіла доля - 36. тв., III, 282). Парантэля [польск.] ж. Сваяцлва. Дык гутарку пачаўз ім, —можа, як удасца Настрой яго паправіць, дык аб парантэлі Пачаў пытаць, аб продках па мячы, кудзелі (В. Дунін-Марцінкевіч. Літаратарскія клопаты - Тв., 271). Пардва [ст.-бел. пардва', польск.pardwa] ж. Белая курапатка. Улетку на гэтых імшарах, сярод досыць густых, але дробных зарасьляў, было даволі шмат цецярукоў і пардвы (М. Цэлеш. Партыйны таварыш - ХБ, 68). Пардус [ст.-бел. пардусь, пардь', лац. pardus гр.] м. Гепард. Гіргень, застаўшыся адзін, загадаў прывесці да шатра паляўнічага пардуса (Л. Дайнека. След ваўкалака - МКВ, 491). Парода ж. Прыналежнасць да якой-н. сацыяльнай групы; сацыяльнае паходжанне. [Сцяпан:] - Прыйдзе звод на кожнага, хто ў кулацкай пародзе ходзіць (М. Лынькоў - ТСБМ, IV, 55). Пародзісты, прым. Надзелены рысамі, якія сведчаць аб арыстакратычным паходжанні. II Які з'яўляецца прыкметай такога паходжання. Седзячы ў доле і ўсё кашляючы,.. [Сотнікаў] пазіраў на свайго канваіра - маладога хлопца ў чорнай фарсістай кубанцы, яго прыгожы з пародзістым носам твар, на якім часам з'яўлялася нечакана прываблівая ўсмешка (В. Быкаў - ТСБМ, IV, 56). Парок м. Сценабітная зороя ў выглядзе бервяна ці каменямётная машына. Краем вока я бачыў, што наверсе, у вежы, заварушыліся наводчыкі, якія стаялі ля парока «Пярун» - новае гэтае, страшнае сваёй магутнасцю каванае бервяно, якімламалі вароты пры асадзе, Гедзімін нядаўна закупіў у Любеку (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 435). Следам за знузнікамі на вялікіх падводах везлі парокі (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 268). Паруб м. У Старажытнай Русі - месца зняволення, цямніца. Яшчэ ён [князь] мог замкнуць яе [Рагнеду] у парубе, але і магчымая адзінота ў астрозе не адгукалася горыччу (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды - Тж., 58). Парубежны, прым. Пагранічны. У 1067 годзе Яраславічы напалі на парубежны горад Полацкае дзяржавы - Менск (М. Цэлеш. Летапісная Няміза - ХБ, 217). Паручнік м. У дарэвалюцыйнай Расіі — афіцэрскае званне, якое ішло за званнем падпаручніка. // Асоба, якая мела гэта званне. Толькі
Дадатковыя словы
зброя, зяўляецца, зяўлялася
4 👁