Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
гаспадара, падзённікам зрабіўся сам, жонка — падзёншчыцай (3. Бядуля. У дрымучых лясах - 36. тв. у 5 т., III, 297). Парабчанка, ж. да парабак у I знач. Спі, дзіцё!.. Бацька твой чорнарабочы, Парабчанка маці (Я. Купала. Пралетарская калыханка 36. тв., IV, 438). Жаніўся на такой жа гаротнай парабчанцы, як ён сам (3. Бядуля. У дрымучых лясах - 36. тв. у 5 т., III, 296-297). Парабчанскі [польск.], прым. Батрацкі. Танцаваць ды гуляць 3 парабчанскім людам! (Я. Купала. Гайдамакі - 36. тв., V, 461). Парабчонак м. (разм.). Памянш.-ласк. да парабак. Хлопчык-парабак. Наганяюць [гайдамакі] парабчонка. Хлопец у зрабнінах Палатняных (Я. Купала. Гайдамакі - 36. тв., V, 456). Парабчук м. (разм.). Парабак-падлетак. [Зося:] - Дык гэта былы Сегенецкага парабак, парабчук, пастушок (К. Чорны - ТСБМ, IV, 36). Дзівіцца дзяўчынка, Хваліць парабчук: «Ну і малайчына, Чорт, а не хлапчук!» (3. Бядуля. Хлопчык з-пад Гродна — 36. тв. у 4 т., II, 410). Паравік м. (разм.). Паравоз або поезд з паравозам. Надвечар два паравікі былі гатовы да адыходу са станцыі (К. Чорны - ТСБМ, IV, 36). Цяжка сапучы, паравік загамаваў рух і спыніўся на паўстанку (М. Цэлеш. Хмары над Бацькаўшчынай - ХБ, 4). На «паравіку», якусе тут звалі гарадскі поезд, шмат ужо набралася пасажыраў (I. Гурскі - ТСБМ, IV, 36). Паравоз м. Лакаматыў з паравым рухавіком. Свішчуць, граюць паравозы, Аж чутно ў Загаллі! (Я. Купала. Над ракою Арэсай - 36. тв., VI, 96). Паравозік м. Памянш.-ласк. да паравоз. Свіснуў раз, Свіснуў два Шустры паравозік (Я. Купала. Над ракою Арэсай - 36. тв., V, 187). Парадзіха ж. Жаночая боская фігурка ў язычнікаў, якая лічылася апякункай роду, сям'і, хатняга ачагу...тая [чалядзінка] пад вялікім сакрэтам прынесла да баярышні ў святліцу трыццаць парадзіх. Гэта былі маленькія жаночыя фігуркі, вылепленыя з гліны ўперамежку з зернем гароху, пшаніцы і жыта. Парадзіхі спрадвеку ахоўваюць жанчыну, даюць ёй весялосць і жыццёвую сілу (Л. Дайнека. След ваўкалака МКВ, 359). Паражка [ст.-бел. поражксг, польск. porazkd] ж. Паражэнне. Ды не Міндоўг нанёс паражку Ізяславу (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды ЖЖ, 217). Параза ж. Паражэнне. Яму [Міндоўгу] хацелася думаць аб хрышчэнні.. — але бачыліся твары родзічаў, далёкіх і блізкіх, якія думалі забраць ягоную зямлю, цешачыся надзеяй, што пасля паразы пад Амботэнам ён, Міндоўг, саслабеў і не можа абараняцца (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў — АД
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сямі
3 👁
 ◀  / 658  ▶