Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
Парабак (парубец) м. 1. Наёмны сельскагаспадарчы рабочы ў памешчыцкай або кулацкай гаспадарцы; батрак. [Куліна]: Марыся ўгледзела, што мы спім на калёсах, пэўна з парабкам ціха адпраглі клячку і завялі яе ў хлеў (В. Дунін-Марцінкевіч. Залёты — Тв., 156). Парабкі із пракосаў на плеч граблі ўзялі (В. Дунін-Марцінкевіч. Пан Тадэвуш Тв., 433). Зямля навокал была ўрадлівая.. Парабкаў тут было многа, бо фальваркі і маёнткі былі багатыя (К. Чорны - ТСБМ, IV, 35). Было ў пана сямёра парабкоў, адзін аднаго прыгажэй і здатней (М. Лынькоў - ТСБМ, IV, 35). Гнаў канвой парабкоў, — тупат ног за акном. Пан хадзіў па пакоі, чарнейшы ад хмары (А. Куляшоў - ТСБМ, IV, 35). Ухаце туліліся дзве сям'і парабкаў, але і іх не было, — паехалі араць на поле (П. Пестрак - ТСБМ, IV, 35). Праз паўтара года парабкі падпалілі маёнтак (3. Бядуля. Анчар - Выбр. тв., 243). Цару — салдатам, парабкам - пану, А кепска, ох, жыці для слуг (Я. Купала. Для куска хлеба 36. тв., 1,48). Парабак пачынаў гаварыць цікавыярэчы (Я. Колас. Дрыгва - Др., 58). Вышэй паставіў [салдат] вусы і хутка пайшоў за парабкам, паспеўваючы, каб не бянтэжыцца перад ім, на мазурскі лад (там жа, 60). 2. Слуга. [Блякс]: He верце! He быў ніколі ў ёй [Псіхі] парабкам! (Я. Купала. Эрос і Псіха - 36. тв., VII, 106). [Кандрат:] - Мы табе сябры, а не парабкі (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 77). 3. Лучнік пры заможным ваяры (рыцары, баярыне), які ахоўваў яго са спіны; узороены слуга. Выратаеаны Верашчакам Юры застаўся пры ім за парабка, засцерагаў яго з тылу, а Ягор трымаў галоўны бой (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 390). А хацелася неадкладна, пакуль малады, пакуль паперадзе харугвы становішся, жывеш на людзях, дзеўкам цікавы, зараз без адтэрміноўкі, мець моцны двор, сотню коней, дзесяткі парабкаў (там жа, 158). Лучнікі, парабкіразбіраліся: хто дыхае, хто нябожчык (там жа, 163). Праз некалькі дзён пасля сутычкі Руды, парабак Данілы, прывёз яго жонцы нядобрую вестку (там жа, 166). Парабкаванне н. Выкарыстанне працы парабкаў. Зніклі насаджаныя польскім імперыялізмам хутары кулакоў-асаднікаў, якія трымалі ў парабкаванні навакольныя вёскі (Я. Колас. Уз'яднанне - ТС, 184). Парабкаваць незак. (разм.). Працаваць, быць парабкам. Дома [Клеманс] ніколі не жыў, усё парабкаваў у маёнтках (А. Чарнышэвіч ТСБМ, IV, 36). Парабкоўства н. Занятак парабка. Пасля жаніцьбы пайшоў [бацька] да панскага ўпраўляючага Ганса Хрыстафоравіча Мухеля сказаць, што кончылася яго і Луізіна парабкоўства (С. Грахоўскі - ТСБМ, IV, 36). Так і не выйшаў Ігнат з парабкоўства, мусіў гнуцца на пана (П. Броўка - ТСБМ, IV, 36). Кінуў Арцём парабкоўства, наняў хатку ў аднаго 13 Зак
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сямі, узброены, узяднанне
4 👁
 ◀  / 658  ▶