Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
Паняверка [польск.] ж. 1. Нягода, пакута. Ўпаніжэнні, ў паняверцы Жыцця хвілі трачу, Толькі плача маё сэрца, Песня мая плача (Я. Купала. Як тут весела спяваці? - 36. тв., II, 268). [Дзед да Сымона:] - Г'рай жа. дзетка: скрыпка важна; Смутак ты ёй свой вальеш, 1 душа заплача кажна, Як ты смыкам павядзеш, Бо хто ў горкай паняверцы Крыж нясе свой, жывучы, У таго ў людское сэрца Есць праўдзівыя ключы (Я. Колас. Сымон-музыка - ТС, 182). У роўным голасе камандзіра не было ні разгубленасці, ні паняверкі (У Арлоў. Пяць мужчын у леснічоўцы - МКГ, 229). 2. Знявага. Беларускі народ нясе іхныя імёны на сваіх шчытох і пасёння, не зважаючы на тэрор і паняверку... (М. Цэлеш. Ападкі - ХБ, 110). Паняты мн. (пагардл.). Падпанкі. Цар, цараняты нагайкамі няньчылі, Пан і паняты паслі [Беларусь] бізунамі, Турмамі песцілі, петлямі лашчылі. Розгамі секлі, цемрылі багамі (Я. Купала. Беларусі ардэнаноснай - 36. тв., IV, 286). Папаха [цюрк.] ж. Высокая футравая шапка. Каля галоўнай гарадской брамы сабраўся вялікі атрад коннікаў у папахах, у яркім каляровым адзенні і шырокіх шараварах (В. Вольскі - ТСБМ, IV, 17). Папія м. Прыдворны тытул. II Распарадчык комітавага двара. Яны не паспелі яшчэ разысціся па сваіх пакоях, як да іх падбег папія - распарадчык комітавага двара (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 174). о Апаясаны папія - высокі прыдворны тытул. Па загадзе гаспадара на досвіткуў дом прыехала адна з далёкіх цётак Скліра, якая ўмаладосці служылаў Палацы апаясанай папіяй (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 213). Паплаўнічы м. Вартаўнік лугу (поплаву). Ранейшы панскі паплаўнічы, ён і цяпер наймаўся ўлетку вартаваць ад патравы Заброддзе і Бугайнік, а зімою яшчэ сталяркаю трохі займаўся (К. Крапіва. Мядзведзічы - 36. тв., IV, 214). Папрадуха ж. Жанчына, якая займаецца ручным прадзеннем. За прасніцай змяккай кудзеляй Папрадуха сучыць пры сценцы (Я. Купала. Удосвітак - 36. тв., IV, 27). Папранік м. Абручык, абцягнены матэрыяй, які надзявалі раней пад хустку. Кужэльны ўздзела балахон, Папраніку хустачку ўлажыла (В. Равінскі. Энеіда навыварат - Зан., 52). Папушка [ст.-бел. папуша — адзінка колькасці тытуню; рум. раpusa\ ж. Скрутак тытуню; адзінка вымярэння тытуню. На дарогу добрую папушку тытуню-гасцінца даў дзед Доўнар (Я. Колас — Ск., 125). Папячыцель м. У дарэвалюцыйны час — службовая асоба, якая кіравала некаторымі ўстановамі. Пры стале наўслоне сядзіць папячыцель вучэбнай акругі сенатар Навасільцаў (А. Ліс - ТСБМ, IV
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

грай, папранікў
7 👁
 ◀  / 658  ▶