Паншчына і паншчызна ж. 1. Дармавая прымусовая праца сялян на пана пры прыгонным праве. I гэта ў той час, калі па ўсім Прыдняпроўі звычаёвае права прадугледжвала два дні паншчыны (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, 1, 108). На маёнтак Божы дар напала некалькі вёсак, дзяды якіх калісьці адбывалі тут паншчыну (3. Бядуля. Дзесяць - Выбр. тв., 139). Беларускі мужык бачыць у сонейку не радасць, не, наадварот, ён баіцца сонца, бо толькі яно ўзыйдзе — мужык павінен пад прымусам ужо працаваць на праклятай паншчыне (М. Віж. Лабірынт - Л, 145). Ездзіў па фальварку, глядзеў, як ганяюць сялян на паншчыну (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 233). Так дзякавала панская рука, Што некалі - ці трэба, ці не трэба - Мы паншчыну на іх рабілі, як маглі, I хлеба лусты ім свае апошнія няслі (Я. Купала. Шляхам гадоў - 36. тв., IV, 123). Казаў ён [цар] нам яшчэ два гады служыць паншчыну, і паншчыну мы адбывалі (У Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага - Н, 108). Мы вас за краты не пасадзім і на паншчыну не пагонім (К. Крапіва - ТСБМ, III, 671). [Сяляне:] - Мы ж дзела сваё зрабілі, Дворску паншчызну адбылі (В. Дунін-Марцінкевіч. Ідылія - Тв., 64). 2. Прыгоннае права (разм.). Ведаў [дзед] усю сямейную хроніку nana Вашамірскага і шмат цікавых гісторый пра бацьку і дзеда пана яшчэ з часоў паншчыны (3. Бядуля. Салавей - Выбр. тв., 26). На востраве, яшчэ да скасаваньня паншчыны, трымаўся высокі капец, у сярэдзіне якога была старое веры бажніца, з адзіным аконцам, празь якое прамень сонца ў сярэдзіну падаў толькі роўна а паўдні (В. Ластоўскі. Лябірынты - Тв., 81). Паншчыну, лад царскі Бачылі вы, Сосны, Многа зімаў летаў, Восеняў і вёснаў (Я. Купала. Над ракою Арэсай - 36. тв., V, 192). Пад сялян гэтыя горшыя кавалкі зямлі пайшлі тады, калі была скасавана паншчына (К. Чорны - ТСБМ, III, 671). Паншчынны, прым. Які мае адносіны да паншчыны. А гоні ўжо узораны, 1 сілы распакораны Ад паншчынных бядот (Я. Купала. Безназоўнае - 36. тв., V, 144). Панюх м. Драбок табакі. 0 Hi за панюх табакі (прапасці, гінуць і пад.) — дарэмна, нізавошта. 3 легіянерамі вы лёгка справіліся. А тут армія, і не абы-якая армія. Дубальтоўкамі яе не спыніш. Пакласці лепшых людзей ні за панюх табакі - карысці мала (С. Грахоўскі. Рудабельская рэспубліка — ЭСФ, 269). Панюхна ж. (разм.). Тое, што пані. - Цана апошняя восем шастакоў: Шарак [заяц], як вол! ані грошам таней He аддам, панюхна, будзь я так здароў! (В. Дунін-Марцінкевіч. Вечарніцы - Тв., 209). Паня ж. (разм.). Тое, што пані. Пан, аддаўшы загад аканому, ехаў з паняю баляваць у бліжэйшы маёнтак (М. Чарот - ТСБМ, III
4 👁