Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
хорт (зневаж.) - той, хто прыслужвае каму-н. Калі ж канеіі той Kananine? Калі іх [людзей] пакіне Сабака гэты, панскі хорт (Я. Колас. Рыбакова хата - 36. тв. у 12 т., VIII, 132). Панславісцкі, прым. Які мае адносіны да панславізму - палітычнай плыні, якая імкнулася да аб'яднання ўсіх славянскіх народаў пад уладай рускага цара. 1 тады Алесь узняў руку. - Жарты прэч... Нам абрыдзеў ваш панславісцкі смярдзёж... (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 187). Панства н. 1. 36. Паны. Панспіва горш за цароў пгурэцкіх, Басурманы не таклютуюць... (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 17). Панства будзе задаволена (М. Віж. Лабірынт - Л, 218)...панства бавіла час за віном, картамі, танцамі (там жа, 16). Адзінаццаць месяцаў Кроў цурком цякла; Рабавала панства Беларусь датла (Я. Купала. Адзінаццаць месяцаў - 36. тв., IV, 208). Шыш-Шышнеўскі быў нядрэнны настаўнік, але цягнуўся за мясцовым панствам, з вучнямі і іх бацькамі трымаўся здалёк і афіцыйна (С. Александровіч - ТСБМ, III, 669). - Эгэ-ж, хлопча: іншы рады Панствуў замку слугаваць / цярпець, знасіць іх здрады, Толькі-б панскі стол лізаць (Я. Колас. Сымон Музыка - CM, 170-171). Аляксандр пераканаў, што панства не зразумее яе адсутнасці і па горадзе пойдуць неверагодныя чуткі (I. Шамякін. Вялікая княгіня - ВК, 127). 2. Улада паноў. I сягонння помняць, помняць не забудуць Людзі Беларусі, пазбыўшыся панства, Як іх катавалі (Я. Купала. Беларусі ардэнаноснай - 36. тв., IV, 269). — Уціск вечнага панства налажыў на.. [чалавека] свой адбітак (К. Чорны - ТСБМ, III, 669). 0 На панства хворыя - пра тых, хто любіць доўга паспаць, вылежацца і не здольны да цяжкай працы. - Вам давядзецца доўга папрацаваць у гэтую ноч, панове Гарбом. - Яны не могуць, — усміхнуўся аксамітнымі вачыма з'едлівы Януш Біскуповіч, той самы паэт, Мацееў бацька, з якім Алесь і пан Юры ездзілі да Кроера. — Яны на панства хворыя (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 368). Панцыр [ням. Panzer ад ст.-фр. pander лац. pantex - жывот] м. 1. Адзенне ў выглядзе кашулі, зробленае з пераплеценых дробных металічных кольцаў, якім карысталіся даўней для засцярогі ад удараў халоднай зорояй...у ліваў не было ні шчыпгоў, ні панцыраў, і яны не вытрымалі, пабеглі (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 193). Яны і праўда чакалі: селянін у чыстай вышыванцы з кутасамі на грудзях, вершнік у скураным нагрудніку і панцыры (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 416). 2. Браня, танк. — Ты чуеш, Алесь, як нейдзе грукочуць панцыры? (М. Цэлеш. «Янка сеяў — людзі жалі» — ХБ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абяднання, зброяй...у, зедлівы
7 👁
 ◀  / 658  ▶