Панначка ж. Маладая дзяўчына. Падабаліся ёй [Фросі] не толькі дрэвы ( хмары, але і дровы, і дождж, сівабародыя мудрыя старыя.., і тонкія манерныя панначкі (В. Говар. Пялёстак і крышталь - ПК, 36). Панок м. 1. Небагаты пан. [Буднік:] - Хопіць вам важдацца з гэтымі хутарамі... Ці ж мы на тое ў паноў зямлю адабралі, каб новых панкоў гадаваць (П. Галавач - ТСБМ, III, 669). 2. Форма ласкальнага звароту да пана. - Панок, за што? - Міхал пытае: - Што за прычына ёсць такая? Ці я па службе правініўся? Ці на мяне пан угнявіўся? (Я. Колас — ТСБМ, III, 669). Паночак м. Ласк. да пан. - Зараз, зараз, мой даражэнькі паночак, адазваўся з цемры, бразгаючы запорамі, Рабы (М. Віж. Лабірынт - Л, 9). Пансіён і пансіон [фр. pension ад лац. pensio - плацеж, узнос] м. У дарэвалюцыйнай Расіі і ў замежных краінах - закрытая сярэдняя навучальная ўстанова з інтэрнатам (у некаторых заходніх краінах існуе і цяпер). [Юлія]: Я з дзяцінства гадавалася пры дачцэ пана Дабровіча; была болей яе дружкаю, як служкаю; разам мы выраслі і разам хадзілі ў пансіён (В. Дунін-Марцінкевіч. Ідылія - Тв., 37). Пансіон увечэры гудзіць і грыміць: той на балалайцы брынчыць, той скрыпку наводзіць, той пяець, іншы галёпаіць - мазурку вучыцца скакаць (М. Гарэцкі. У чым яго крыўда? - Р, 117). Хаджу я, хаджу, як непрытульны, з вугла ў вугал, па ўсяму пансіону хаджу (там жа). Панскасць ж. (разм.). Уласцівасць панскага. Малога [паніча] добра калышы ты, набожнае яму спявай. Бо панскасць ім у скуру ўшыта — не гняві, а дагаджай (У Дубоўка — ТСБМ, III, 669). Панскі, прым. 1. Які мае адносіны да пана; належыць пану. Якусё супакоілася, «Салавей» вылез на гумно з панскага стога (3. Бядуля. Салавей - Выбр. тв., 119). Што ж тамака можа быць?.. — Найхутчэй — засыпка панскага пітва - гарбаты, - строіў здагадкі служака, мацаючы пакунак (М. Віж. Лабірынт - Л, 9). Плаўна Свіслач-рака Удаль плыве, бяжыць; Had крутым абрывам Панскі дом стаіць (Я. Купала. Над Свіслачай - 36. тв., III, 163). Зямля - дзе глянеш - панская, Вада, лес, дол, гара (М. Танк - ТСБМ, III, 669). 2. Уласцівы пану; прасякнуты пагардлівымі адносінамі да каго-, чаго-н. Людзі ў цішы сваіх цёмных і лясных закуткаў думалі, як захаваць мізэрны запас хлеба,.. як усцерагчы сваю худобу, каня і іншы набытак ад панскай ненаеднасці (Я. Колас — ТСБМ, III, 669). о Панская хвароба - прытворная, несур'ёзная хвароба. Iракава жалоба - Пустое выдумленне Ці панская хвароба (Я. Колас. Рак-вусач 36. тв. у 12 т., III, 203). Панскі гончы (інд.-аўт.) - паліцэйскі. Прыйшоў аднойчы панскі гончы, Паліцыянт, агледзеў снасць I актам свой агляд закончыў (Я. Колас. Рыбакова хата - 36. тв у 12 т., VIII, 10). Панскі
Дадатковыя словы
несурёзная
4 👁